Прэмія — "Палёту…"

№ 16 (1039) 21.04.2012 - 28.04.2012 г

15 красавіка ў Санкт-Пецярбургу завяршыўся XIV Міжнародны фестываль "Сустрэчы ў Расіі".

Сёлета ў фестывальнай праграме сярод калектываў з Расіі, Казахстана, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі ды Ізраіля прыняў удзел і Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Прычым - узяў галоўную ўзнагароду форуму: Прэмію народнага артыста СССР Кірыла Лаўрова. Гродзенцы, дарэчы, ужо чацвёрты раз выступалі на пецярбургскіх "Сустрэчах..." і першымі з беларускіх тэатраў атрымалі гэтую прэмію.

Беларусы прапанавалі на суд гледачоў спектакль па матывах рамана Кена Кізі "Палёт над гняздом зязюлі" ў пастаноўцы Генадзя Мушперта і сцэнаграфіі Алеся Сурава. У спектаклі заняты заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, Сяргей Курыленка, Мікалай Емяльянаў, а таксама шматлікія акцёры тэатра.