“Шашачная культура”

№ 42 (808) 20.10.2007 - 26.10.2007 г

“Куфар-радца” прынёс сёння добрыя навіны для вас, паважаныя аматары. Новыя творы шашачных кампазітараў таксама знаходзяцца тут. Адчыняйце “Куфар” — не пашкадуеце!

Падведзены вынікі аднаго з самых масавых і прэстыжных міжнародных конкурсаў па складанні шашачных кампазіцый “ЛІТВА — 2006”. Нам прыемна паведаміць, што пераможцам у раздзеле “Мініяцюры — 100” стаў мінчанін Барыс Іваноў. Дарэчы, другое месца ў гэтым раздзеле заняў другі наш зямляк — Уладзімір Матус, які цяпер жыве і працуе ў Маскве. Гэты конкурс даволі ўдалы для беларускіх кампазітараў. Васіль Грабенка з Мінска атрымаў перамогу у раздзеле “Эцюды — 100” у конкурсе “ЛІТВА — 2004”. А “ЛІТВА — 1993” прынесла прызавое 3-е месца для мінчаніна Віктара Шульгі. Пагадзіцеся — прыемная інфармацыя. У наступных выпусках мы раскажам пра конкурс больш падрабязна.

Аб’яўлены другі асабісты чэмпіянат свету па шашачнай кампазіцыі (PWCP-2). Кампазіцыі патрэбна накіроўваць да 15.01.2008 г. на адрас суддзі-каардынатара А.Нагуманава: Расія, 111555, Масква, вул. Саянская, д. 4, кв. 18 , або па электроннай пошце на адрас nar@nvacenter.ru. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларускай федэрацыі шашак.

Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску.

№ 29. dc7, e3, d4, b4, a5, g3x;

30 b8, a3, e7, a7x;

Мінчанін Васіль Грабенка заўважыў, што можна выйграць і без шашкі d6 і што аўтару патрэбна дапрацаваць пазіцыю.

№ 31. d6(h6A), a3, hg3, e3, a1 — b2+ A(а3), eg3, g5, e5, c5, ab2+;

№ 32. e7, ed8, f6, f4, g3, d8, d8x;

33 b4, b8, h6(g1A), ef4, a5x A(c3), g3, c1x ;

Зноў Васіль Грабенка паказвае, што выйграць можна d4 і г.д.

№ 34 e3, g5, fe7, c7, c1(d2А,c3), d4, g3, e3x, А(в2), а3, g3х;

№ 35 a7, hg3, c3, b6, (c7), b8, e7, a7x. (Праблема мае і другое рашэнне — g7, d8, c3, f6, c5x,

 /i/content/pi/cult/133/728/Shashki1.jpg
 № 37 В.Шульга (Мінск)

што з’яўляецца бракам у кампазіцыі, і такая пазіцыя не можа быць ацэнена ў конкурсе па складанні шашачных кампазіцый. Аўтару патрэбна дапрацаваць яе, каб пазбавіцца ад пабочнага рашэння. Гэты варыянт указалі Уладзімір Сапяжынскі з Рагачова і Васіль Грабенка.)

36. h8,e7,g5!,c3,c3x.

Нам прыемна было атрымаць першы ліст з дакладнымі адказамі ад Віктара Жукоўскага з Барані, а таксама ад нашых пастаянных чытачоў Анатоля Пярхальскага (Глыбокае), Уладзіміра Бандарыка (Мінскі раён), Уладзіміра Сапяжынскага (Рагачоў), Васіля Грабенкі (Мінск), Дзмітрыя Камчыцкага і С.Фурманава (Магілёў).

Мы ўдзячныя чытачам, яікія даслалі свае лісты ў рэдакцыю.

Дайшла чарга і да новых твораў шашачных кампазітараў. Знаёмцеся, рашайце і дасылайце свае адказы ў рэдакцыю. Для пачынаючых аматараў прапануем нескладаную для рашэння праблему вядучага рубрыкі на дыяграме пад № 37. На другой дыяграме — пазіцыя вядомага нашым чытачам аўтара Аляксандра Рэмізава ў апрацоўцы вядучага рубрыкі. Далей — творы іншых аўтараў.

№ 39 — Васіль Грабенка (Мінск):

Белыя: b4, b6, c5, c7, d6, e7, g1, h2, h6 (9); Чорныя: a5, c3, d2, d4, e3, e5, f4, f8, g3, g7, h4 (11).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 40 — Васіль Грабенка (Мінск):

Белыя: b2, b6, c3, c7, e1, e5 (6); Чорныя: a3, a5, d2, e3, e7, g3, g5, g7 (8).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 41 — Пётр Шклудаў (Наваполацк):

Белыя: a1, a3, b2, c7, e1, g7, h2, h6 (8); Чорныя: c3, c5, d2, d4, d8, e3, e5, f4, g3 (9).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

 /i/content/pi/cult/133/728/Shashki2.jpg
 № 38 А.Рэмізаў (Мінск)

№ 42 — Ілля Вальтэр (Самарканд):

Белыя: дамка c3; шашкі b2, c7, d6, f2, g3, h6 (7);

Чорныя: дамкі a1, h8; шашка h4 (3).

Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў дамку і 1 шашку чорных.

№ 43 — Аляксандр Рэмізаў (Мінск):

Белыя: c3, d4, d6, e7, f6, g7 (6); Чорныя: a3, e3, f2, g5, h2, h4 (6).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

У наступным выпуску плануецца правядзенне другога пераднавагодняга бліцконкурсу рашэння шашачных кампазіцый, і таму пазіцыі гэтага выпуску з’яўляюцца трэніровачнымі.

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас: 220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты «Культура», “Шашкі”.

Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі