Cегмент для “Алтара нацый”

№ 14 (1037) 07.04.2012 - 14.04.2012 г

У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў экспануецца інсталяцыя ўкраінскай мастачкі Аксаны Мась “Алтар нацый”. Гэта своеасаблівая “копія” часткі славутага твора Паўночнага рэнесансу “Генцкага алтара” братоў Ван Эйкаў. Яна, бы мазаіка, сабрана з драўляных распісных велікодных яек.

/i/content/pi/cult/372/7234/2-1.jpeg

Аксана Мась мае на мэце цягам часу такім чынам "скапіраваць" - сабраць - увесь шэдэўр Ван Эйка. Фактычна мастачка ў гэтым праекце выступае не столькі выканаўцай, колькі каардынатарам. Бо яйкі гэтыя распісвалі тысячы людзей з сарака дзвюх краін - прадстаўнікі самых розных узростаў, сацыяльных груп, эстэтычных прыхільнасцей і духоўных арыенціраў. Кожны малюнак на яйку - выява нейкага граху, з пункта гледжання аўтара роспісу. Аксана Мась спадзяецца, што ў час экспанавання "Алтара..." у Беларусі людзі нашай краіны далучацца да яе праекта.

Каменціруе падзею выконваючая абавязкі генеральнага дырэктара Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" Аксана Торапава (яна мела непасрэднае дачыненне да арганізацыі вандроўкі "Алтара..." у Гомель):

- Летась твор Аксаны Мась прадстаўляў Украіну на прэстыжным Венецыянскім біенале. Мяркуецца, што "Алтар..." пабачыў мільён чалавек. Пра пано кажуць як пра сенсацыю Біенале, адзначаюць пазітыўную энергетыку, што яно выпраменьвае. На некалькі месяцаў наперад распісаны тур "Алтара..." па краінах. Беларусі ў тым спісе не было. Але, нягледзячы на гэтую акалічнасць, ён экспануецца ў нас. Дарэчы, інсталяцыю яшчэ ў самой Украіне не бачылі.

Хоць у нас дэманструюцца толькі тры фрагменты з тых пятнаццаці, што былі прадстаўлены ў Венецыі, мы зведалі пэўныя цяжкасці арганізацыйнага і тэхнічнага характару: кожны фрагмент - 6х6 метраў. Для іх трэба было рабіць спецыяльныя рыштаванні...


На здымку: інсталяцыя

Аксаны Мась "Алтар нацый".

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"