Тушшу па шоўкавай тканіне

№ 14 (1037) 07.04.2012 - 14.04.2012 г

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка твораў кітайскіх мастакоў ХХ — ХХІ стагоддзяў “Вясна душы”.

Выстаўка з фондаў НММ прадстаўляе творчасць сучасных мастакоў Кітая - Сюй Бэйхуна, Мі Вэнь Цзе, Янь Фэй Хуана, Сяо Юя, - якія працуюць ў традыцыі нацыянальнай жывапіснай школы "гохуа".

Лічыцца, што гэтая тэхніка, у якой выкарыстоўваюцца туш і вадзяныя фарбы, з'яўляецца аднаўленнем жывапісных традыцый Кітая ІІІ - ІІ стст. да н.э. Гохуа блізкая па духу і інструментах, з адпамогай якіх ствараецца, да каліграфіі. Для нанясення фарбаў мастак выкарыстоўвае пэндзлі з бамбука і воўны хатніх ці дзікіх жывёлін. У якасці асновы карціны - шоўк або папера. У апошнія гады гохуа перажывае другое нараджэнне, і пацвярджэннем таму - работы сучасных кітайскіх мастакоў.

Каштоўная калекцыя кітайскага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея складаецца больш як з паўтары тысячы экспанатаў. Дарэчы, унікальныя экзэмпляры да эпохі дынастыі Цынь установа атрымала яшчэ ў 1957 годзе, калі Кітай адным з першых дапамагаў аднавіць згубленыя пад час вайны фонды. Работа майстра Сяо Юя, які ўшанаваў прысутнасцю адкрыццё выстаўкі, стала яшчэ адной бясцэннай каштоўнасцю "беларускай" калекцыі.

Д.А.