Праект, конкурсы, юбілеі

№ 12 (1035) 24.03.2012 - 31.03.2012 г

Дзятлаўшчына: кніжныя праекты

2012-ы бібліятэкі Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы сустрэлі з новымі кнігамі.

А сёлета чытачоў чакаюць многія цікавыя мерапрыемствы. Год, як вядома, багаты на юбілеі класікаў нашага слова... Да 65-годдзя Дзятлаўскай ЦРБ прымяркуем Дзень творчай ініцыятывы "Гартаючы памяці старонкі...". У сакавіку наведвальнікі бібліятэк змогуць папрысутнічаць на мерапрыемствах, прысвечаных Дню праваслаўнай, а таксама Тыдню дзіцячай і юнацкай кнігі.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу распрацаваў праект "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем". Праект - доўгатэрміновы. Ягоная мэта: абуджэнне цікавасці да гісторыі свайго краю, яго людзей, да беларускай мовы. Складаецца праект з двух этапаў: "Далучыць да роднага слова" і "Пішам гісторыю вёсак, бібліятэк". У выніку будуць створаны зборнікі, памяткі, буклеты, электронныя прэзентацыі.

Сёлета ў раёне аб'яўлены агляд-конкурс выставак "Свет кнігі ў прасторы бібліятэкі". Мэты і задачы яго, сярод іншага, - павышэнне іміджа бібліятэкі як сучаснага інфармацыйнага і культурнага цэнтра, распрацоўка і ўкараненне інавацыйных форм работы.

Святлана СЕРБІН, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай ЦРБ