Сваю б п’есу ў Шарлевіль…

№ 12 (1035) 24.03.2012 - 31.03.2012 г

21 сакавіка — Сусветны дзень лялечніка. Якімі клопатамі жывуць сёння сем лялечных тэатраў рэспублікі, "К" распытала дырэктара — мастацкага кіраўніка Брэсцкага тэатра лялек і кіраўніка Беларускага цэнтра міжнароднага саюза дзеячаў тэатраў лялек (UNIMA) Міхаіла Шавеля.

/i/content/pi/cult/370/7185/1-3.gif

/i/content/pi/cult/370/7185/1-4.jpeg

Як распавядае Міхаіл Шавель, рэалізуецца Праграма рэканструкцыі і тэхнічнага пераабсталявання дзяржаўных тэатраў на 2004 - 2013 гады. Неадрамантаванымі засталіся толькі Гродзенскі і Брэсцкі лялечныя тэатры. У першай установе рэканструкцыя ўжо вядзецца поўным ходам, у другой - работы нядаўна распачаліся. Але, напэўна, галоўным у творчай эвалюцыі "лялечнай" справы з'яўляецца не толькі ўмацаванне матэрыяльнай базы...

- Мы дынамічна развіваемся, мы - канкурэнтаздольныя ў еўрапейскай прасторы, - адзначае Міхаіл Шавель.

Сапраўды, міжнародная дзейнасць нашых лялечнікаў - больш чым унушальная. Штогод тэатры бяруць удзел у дваццаці-трыццаці фестывалях. Брэсцкія артысты і іх лялькі ўдзельнічалі, да прыкладу, у чатырох міжнародных фэстах, у тым ліку ў Сусветным фестывалі лялечных тэатраў у французскім Шарлевіль-Мезьеры, куды з'ехаліся 253 калектывы з усіх кантынентаў. А на XV Сусветным фестывалі тэатраў лялек у Празе брэстчане апрача Гран-пры атрымалі ўзнагароды за рэжысуру, сцэнаграфію і музыку. Па рашэнні Савета UNIMA вядучаму майстру сцэны Брэсцкага тэатра лялек, заслужанай артыстцы Беларусі Тамары Тэвасян уручаны прыз і Прэмія Анатоля Ляляўскага...

Але святочны тыдзень не адмяніў "лялечных"праблем. Міхаіл Шавель перакананы, да прыкладу, што гастрольная дзейнасць у межах краіны патрабуе неадкладнай актывізацыі. А ў беларускім рэпертуары мала арыгінальных п'ес - даводзіцца займацца перакладамі замежных твораў.

А.С.