"Ой, ма-ма-чкі!"

№ 12 (1035) 24.03.2012 - 31.03.2012 г

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" распачала здымкі новага тэлевізійнага мастацкага праекта з назвай "Ой, ма-ма-чкі!". Двухсерыйная стужка апавядае пра жыццё супрацоўнікаў і пацыентаў аддзялення паталогіі радзільнага дома. Як сцвярджаюць аўтары, карціна, што змяшчае мноства рэальных і прыдуманых сітуацый, мае аказацца ўнікальнай у сваім родзе.

/i/content/pi/cult/370/7184/1-2.jpeg

/i/content/pi/cult/370/7184/1-1.jpegСцэнарый фільма напісалі Людміла Перагудава і Юлія Ляшко. Апошняя вядомая па тэлевізійных карцінах "Сяброўка восень", "Міксер і Елачка", "Рыфмуецца з каханнем" ды іншых меладрамах. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам праекта выступае Іван Паўлаў, які апошнім часам спецыялізуецца менавіта на тэлевізійных карцінах. Здымкі стужкі праходзяць у лячэбных установах сталіцы, у тым ліку - у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Маці і дзіця". У кадр аператара фільма Вячаслава Дунаева таксама трапяць Нацыянальны аэрапорт "Мінск", Палац спорту, а інтэр'еры бальнічнай палаты будуць пабудаваны ў павільёнах Нацыянальнай кінастудыі.

Галоўную ролю ў карціне - загадчыка аддзялення паталогіі Веры Міхайлаўны - выконвае актрыса тэатра і кіно Вера Палякова. У астатніх ролях задзейнічаны не толькі беларускія артысты, сярод якіх можна назваць Кацярыну Шатрову, Святлану Зелянкоўскую, Ігара Сігова, Алесю Пухавую, Ганну Казючыц, але і вядомыя замежныя акцёры (прозвішчы іх пакуль трымаюцца ў таямніцы). Праект "Ой, ма-ма-чкі!" "Беларусьфільм" стварае сумесна з расійскімі партнёрамі. Чакаецца, што здымачны перыяд стужкі будзе завершаны да 2 мая, а ў другой палове бягучага года яна будзе гатова да выхаду на тэлеэкраны.

С.А.

На здымках: Вера Палякова і Ігар СІгоў; Святлана Бароўская, Аляксандр Паўлаў і Алеся Пухавая на здымачнай пляцоўцы.

Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА