Як адзначыў падчас свайго выступлення міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук, “аналагаў “Залатому шлягеру” няма”. А вось мэты ў яго — агульныя для падобных святаў міжнароднага маштабу: фестываль, як падкрэсліў У.Матвейчук, робіць свет больш добрым і ўзвышаным.
Падзяку галоўнаму арганізатару “Залатога шлягера” — Міністэрству культуры Беларусі
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь У.Матвейчук і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Б.Батура. |
Цікава, што юбілейны — Х Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве” завяршыў першае 12-годдзе свайго існавання: нарадзілася свята ў 1995-ым і спачатку праводзілася штогод. 12 гадоў — чым не поўны астралагічны цыкл? Таму будзем спадзявацца, што фестываль паспяхова пяройдзе да новага вітка свайго развіцця, які будзе яшчэ больш плённым. А залогам таму — сёлетні дзіцячы канцэрт, які сведчыў, што і самі шлягеры, і іх выканаўцы ўсё маладзеюць.
Фота Юрыя ІВАНОВА