Штогадовы маладзёжны агляд твораў мастацтва розных відаў і жанраў ужо даўно стаў важнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны, бо за маладымі мастакамі - наша будучыня ў галіне выяўленчай культуры. Цяперашняя экспазіцыя дае цудоўную магчымасць прасачыць тыя знаходкі ды праблемы, што існуюць у маладзёжнай творчасці, як з пункта гледжання зместу твораў, так і іх вобразна-пластычных эксперыментаў.
На дадзенай выстаўцы, у якой прынялі ўдзел і сябры БСМ да 35 гадоў, і тыя маладыя творцы, хто яшчэ не ўваходзіць у склад Саюза, гледачы змогуць адзначыць для сябе як ужо знаёмыя імёны таленавітых аўтараў, так і новыя, што, магчыма, ужо ў бліжэйшыя гады, парадуюць нас значнымі адкрыццямі ды навацыямі, такімі неабходнымі новаму часу.