ніцыятыва яго правядзення належыць Магілёўскаму абласному метадычнаму цэнтру народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Кіраўнік установы Алег Хмялькоў паведаміў "К", што ў мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры. Плануецца прыезд дэлегацый з Украіны, Прыбалтыкі, Казахстана, Расіі, іншых краін блізкага і далёкага замежжа.
Арганізатары форуму - упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі АМЦНТіКАР пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Інстытута культуры Беларусі.
- Развіццё традыцыйнай культуры, падкрэслівае Алег Хмялькоў, - фундаментальны грунт для захавання культурнай разнастайнасці, таму тэма форуму - актуальная для любой сучаснай дзяржавы. Прадстаўнічасць мерапрыемства дазволіць прааналізаваць лепшыя практыкі заахвочвання і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва ў рэгіёнах. Інавацыі ў дадзенай сферы будуць абмеркаваны на ўзроўні міжнароднай супольнасці, што дапаможа ідэнтыфікаваць праблемы і спраектаваць захады па іх эфектыўным вырашэнні. Да прыкладу, на парадак дня выносяцца пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў захаванні і развіцці народнай традыцыі, прававога забеспячэння функцыянавання, захавання і актуалізацыі нацыянальнай культуры...
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў у праграме міжнароднага форуму прадугледжана навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыйная культура: ахова, захаванне, актуалізацыя". Запланаваны таксама выезд у Мсціслаў, дзе гасцям будуць прадэманстраваны абрадавыя элементы Велікоднага тыдня, уласцівыя гэтаму рэгіёну Магілёўшчыны.