Ваш вялікі ўнёсак у духоўную скарбніцу Бацькаўшчыны ва ўсёй яе шматаблічнасці - невымерны. Але ж, галоўнае, вашым бясцэнным жаночым клопатам напоўнена само жыццё.
Няхай вясна прынясе вам шмат творчага натхнення, выдатнага настрою, поспехаў на працы і душэўнага спакою ў сям'і.
Энергіі і моцнага здароўя вам для здзяйснення высакародных спраў!
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка