Высокі патэнцыял “Мастацкай…”

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выдавецкага прадпрыемства “Мастацкая літаратура” з 40-годдзем з часу яго стварэння. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўстанова адкрылася ў перыяд павышэння цікавасці насельніцтва да літаратуры. За час існавання выдавецтва ўбачылі свет творы вядомых беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча. Нямала ўвагі ўдзялялася і маладым аўтарам.

"Шматлікія ўзнагароды на міжнародных і нацыянальных конкурсах з'яўляюцца сведчаннем высокага творчага і прафесійнага патэнцыялу вашага калектыву", - адзначыў Прэзідэнт.