Сардзінія і паэзія

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

Культурны беларускі цэнтр, бібліятэка “Роднае слова” і Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у італьянскім горадзе Кальяры пры падтрымцы Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія 8 сакавіка зладзілі сустрэчу з актрысай Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Алай Проліч.

Другая ж творчая сустрэча з мінскай артысткай адбудзецца заўтра.

У рамках імпрэз гучаць народныя песні і рамансы, паэзія Марыны Цвятаевай, Анны Ахматавай, Бэлы Ахмадулінай.

Як паведаміў “К” Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры Джузэпэ Карбоні, мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню, адбываюцца ў Гарадскім тэатры Святога Эуалія якраз дзякуючы садзейнічанню мясцовых улад.