Фотаракурс Культурнай сталіцы

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

Загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб паведамляе “К”, што 6 сакавіка ў галерэі “Панарама” ўрачыста адкрылася фотавыстаўка Віктара Данілава “Скарбы Нясвіжа”, што стала адным з праектаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нясвіж — Культурная сталіца Беларусі 2012 года”.

/i/content/pi/cult/368/7091/14_4.jpegУ экспазіцыі — каля 60 работ з выявамі Палацава-паркавага комплексу, касцёла Божага Цела, помнікаў гістарычным, культурным і рэлігійным дзеячам. Прадстаўлены таксама і гарадскія святы, іншыя падзеі, што адбываюцца сёння ў колішняй рэзідэнцыі Радзівілаў…

Віктар Данілаў, як распавядае Фёдар Ястраб, нарадзіўся ў Вялікіх Луках, жыве ў Мінску, мастак-педагог і дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аднолькава плённа працуе ў жывапісе, графіцы, фотамастацтве, з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”. Аб’ездзіў усю Беларусь, шмат увагі надае адлюстраванню гістарычных месцаў і нацыянальных помнікаў. На шматгранную творчасць мастака натхнялі Полацк, Мір, Заслаўе… Спатканне з музай адбылося і ў Нясвіжы.

Выстаўка “Скарбы Нясвіжа” працуе да 27 сакавіка, а мы прадстаўляем адну з работ Віктара Данілава.