У экспазіцыі — каля 60 работ з выявамі Палацава-паркавага комплексу, касцёла Божага Цела, помнікаў гістарычным, культурным і рэлігійным дзеячам. Прадстаўлены таксама і гарадскія святы, іншыя падзеі, што адбываюцца сёння ў колішняй рэзідэнцыі Радзівілаў…
Віктар Данілаў, як распавядае Фёдар Ястраб, нарадзіўся ў Вялікіх Луках, жыве ў Мінску, мастак-педагог і дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аднолькава плённа працуе ў жывапісе, графіцы, фотамастацтве, з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”. Аб’ездзіў усю Беларусь, шмат увагі надае адлюстраванню гістарычных месцаў і нацыянальных помнікаў. На шматгранную творчасць мастака натхнялі Полацк, Мір, Заслаўе… Спатканне з музай адбылося і ў Нясвіжы.
Выстаўка “Скарбы Нясвіжа” працуе да 27 сакавіка, а мы прадстаўляем адну з работ Віктара Данілава.