“Калі ты таленавіты, то цябе заўважаць”

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды беларускім жанчынам. Сярод уганараваных былі і прадстаўніцы сферы мастацтва.

/i/content/pi/cult/368/7087/1-1.jpegНа думку Кіраўніка дзяржавы, унёсак жанчын тут — істотны. “Сёння тут прадстаўлена наша галоўная ўстанова культуры — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Пасля рэканструкцыі ён набыў другое дыханне і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледачоў, маючы добрыя перспектывы развіцця”, — зазначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць усе ўмовы для раскрыцця талентаў людзей творчых прафесій. “Калі ты таленавіты, то цябе заўважаць. І як бы на нас ні націскалі, з талентамі — лічацца”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх жанчын з надыходзячым вясновым святам, пажадаў ім шчасця, дабрабыту, здароўя, кахання, новых поспехаў і ўзнагарод. “Асабліва — здароўя вашым дзеткам, цяперашнім і, я вельмі спадзяюся, будучым”, — дадаў Прэзідэнт.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На здымку: Аляксандр Лукашэнка ўручае медаль Францыска Скарыны салістцы Беларускага балета Кацярыне Алейнік.

Фота Микалая ПЯТРОВА, БелТА