На думку Кіраўніка дзяржавы, унёсак жанчын тут — істотны. “Сёння тут прадстаўлена наша галоўная ўстанова культуры — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Пасля рэканструкцыі ён набыў другое дыханне і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледачоў, маючы добрыя перспектывы развіцця”, — зазначыў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць усе ўмовы для раскрыцця талентаў людзей творчых прафесій. “Калі ты таленавіты, то цябе заўважаць. І як бы на нас ні націскалі, з талентамі — лічацца”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх жанчын з надыходзячым вясновым святам, пажадаў ім шчасця, дабрабыту, здароўя, кахання, новых поспехаў і ўзнагарод. “Асабліва — здароўя вашым дзеткам, цяперашнім і, я вельмі спадзяюся, будучым”, — дадаў Прэзідэнт.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
На здымку: Аляксандр Лукашэнка ўручае медаль Францыска Скарыны салістцы Беларускага балета Кацярыне Алейнік.
Фота Микалая ПЯТРОВА, БелТА