“Кожны канцэрт ператвараецца ў свята”

№ 9 (1032) 03.03.2012 - 10.03.2012 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча з 60-годдзем з дня заснавання гэтага праслаўленага ансамбля. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

 

Прэзідэнт адзначыў важную ролю хору ў захаванні і развіцці багатых традыцый беларускай музыкі.

"Кожны канцэрт хору ператвараецца ў яркае музычнае свята, дэманструе багацце і разнастайнасць вобразаў і фарбаў нашай нацыянальнай культуры. Не выпадкова творчасць калектыву карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і надалей будзе працаваць з такім жа натхненнем і самаадданасцю на карысць Радзіме.