Хруцкі на малой радзіме

№ 8 (1031) 25.02.2012 - 03.03.2012 г

Вельмі важна, калі спадчына і памяць пра тую або іншую славутасць клапатліва зберагаюцца ды шануюцца і на яе малой радзіме. Для лепельскай зямлі такім слынным земляком з’яўляецца мастак Іван Хруцкі.

/i/content/pi/cult/366/7059/1-4.jpeg

Чарговай нагодай прыгадаць Хруцкага, які нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні, стала адкрыццё ў мясцовым раённым краязнаўчым музеі выстаўкі фотапрынтаў ягоных твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама прэзентацыя кнігі "Іван Хруцкі" з серыі "Славутыя мастакі Беларусі", што пабачыла свет у выдавецтве "Беларусь".

Ва ўрачыстасцях з нагоды знакавай падзеі ў музеі прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, госці з Мінска, але і мясцовыя школьнікі, настаўнікі. Дырэктар выдавецтва "Беларусь" Ганна Трусевіч падкрэсліла значнасць выхаду ў свет кнігі-альбома Івана Хруцкага. У сваю чаргу, дырэктар Нацыянальнага мастацкага Уладзімір Пракапцоў адзначыў вялікія перспектывы гэтай кніжнай серыі, а таксама распавёў пра прадстаўленыя на выстаўцы работы жывапісца.

Завяршылася ж святочная імпрэза канцэртам у выкананні вучняў і педагогаў Лепельскай школы мастацтваў.

На здымку: пад час канцэрта ў рамках прэзентацыі.