Выстаўка акадэміка

№ 7 (1030) 18.02.2012 - 25.02.2012 г

Днямі адбылася падзея ў культурным жыцці Віцебска. Яна звязана з дзвюма датамі творчай біяграфіі беларускага мастака Юрыя Зуева: 75-годдзе з дня яго нараджэння і прысуджэнне звання Ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў (з уручэннем мантыі, Пасведчання, падпісанага прэзідэнтам РАМ З.Цэрэтэлі, Залатога знака і пярсцёнка).

/i/content/pi/cult/365/7016/2-4.jpeg

Арганізатары ўрачыстасцей - упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і гарадскі Мастацкі музей.

Персанальная выстаўка Ю.Зуева ўключае работы ў галіне манументальнага мастацтва - жывапіс, скульптура, - станковы жывапіс, графіку. Выхаванец Іркуцкага мастацкага вучылішча і Вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя В.Мухінай у Ленінградзе, ён цягам амаль 45 гадоў удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Яго манументальныя фрэскі, мазаікі, дэкаратыўныя рэльефы, фігуратыўныя карціны і партрэты добра вядомыя сярод аматараў мастацтва.