Арганізатары ўрачыстасцей - упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і гарадскі Мастацкі музей.
Персанальная выстаўка Ю.Зуева ўключае работы ў галіне манументальнага мастацтва - жывапіс, скульптура, - станковы жывапіс, графіку. Выхаванец Іркуцкага мастацкага вучылішча і Вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя В.Мухінай у Ленінградзе, ён цягам амаль 45 гадоў удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Яго манументальныя фрэскі, мазаікі, дэкаратыўныя рэльефы, фігуратыўныя карціны і партрэты добра вядомыя сярод аматараў мастацтва.