ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні адкрытага рэспубліканскага конкурсу на стварэнне канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва ў г. Мінску

№ 7 (1030) 18.02.2012 - 25.02.2012 г

ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

/i/content/pi/cult/365/7011/1-6.gif

1. Адкрыты рэспубліканскі конкурс на стварэнне канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва ў г. Мінску (далей - конкурс) праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь(далей - Міністэрства культуры).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

стварэння арыгінальных канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва ў г. Мінску (далей - выстаўка);

выяўлення неабходных арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі.

3. Конкурс праводзіцца з 10 лютага па 10 сакавіка 2012 г.

4. Удзельнікамі конкурсу могуць быць мастацтвазнаўцы, мастакі,і іншыя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення выставак (далей - удзельнікі).

5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры і ў газеце "Культура" і павінна змяшчаць звесткі аб часе, месцы правядзенні конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях і парадку ацэнкі прадастаўленых канцэпцый, парадку і тэрміну аб'яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

6. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнікі накіроўваюць канцэпцыю ў Міністэрства культуры на адрас: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, з паметкай "На конкурс канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва ў г. Мінску".

7. Канцэпцыя павінна ўлічваць наступнае:

асноўная ідэя выстаўкі - адлюстраванне новых тэндэнцый сучаснага мастацтва ў Беларусі, а таксама папулярызацыя сучаснага мастацтва ў беларускім грамадстве;

прадстаўленне выстаўкі як буйнога праекта рэспубліканскага маштабу;

выстаўка праводзіцца ў верасні - кастрычніку 2012 г.;

маштаб экспазіцыйнай прасторы выставачнага павільёна рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны выставачны
цэнтр "БелЭкспа" (далей - павільёна), размешчанага па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 14, складае 3000 тыс. кв. м;

правядзенне мастацкіх акцый на пляцоўцы, размешчанай унутры будынка павільёна.

8. Да канцэпцыі павінен быць прыкладзены сцэнарны план правядзення мерапрыемстваў у рамках выстаўкі. Канцэпцыя і сцэнарны план складаюць конкурсныя матэрыялы.

9. У мэтах захавання ананімнасці ўдзельнікаў конкурсу конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца ў левым верхнім вугле, а таксама на аўтарскім канверце. Аўтарскі канверт уяўляе з сябе асобны канверт, у якім змяшчаюцца асобныя звесткі пра ўдзельніка конкурсу: год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты.

10. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове ў двух друкаваных экзэмплярах і версіі на электронным носьбіце (у запячатаным выглядзе).

11. Конкурсныя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

12. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 10 сакавіка 2012 г. уключна. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс пазней за пазначаны тэрмін, да ўдзелу ў ім не дапускаюцца. Дата прадастаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.

13. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 17 сакавіка 2012 г. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры.

14. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш чым паловы склада журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў "за" і "супраць" голас старшыні журы з'яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, што падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

15. Крытэрыі ацэнкі канцэпцый:

адпаведнасць умовам конкурсу;

выкарыстанне новых арыгінальных ідэй у працэсе арганізацыі выстаўкі.

16. Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу. Вынікі конкурсу даводзяцца да ўсіх яго ўдзельнікаў у двухтыднёвы тэрмін шляхам адпраўкі пісьмовага адказу па пошце.

17. Пераможца конкурсу, які атрымаў 1-е месца, можа быць, з яго згоды, куратарам выстаўкі.

18. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:

1-е месца - 5 млн. рублёў;

2-е месца - 3 млн. рублёў;

3-е месца - 1,5 млн. рублёў.

19. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

20. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.