Пейзажы ды іконы

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

Дзяржынск: жывапіснае натхненне

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы Дзяржынска праходзіла першая персанальная выстаўка жывапісных работ пейзажыста Галіны Іванаўны Мініч (Русанавай) пад назвай "Жывапіснае натхненне".

У 1973 годзе яна паступіла ў Бабруйскае мастацкае вучылішча, на аддзяленне мастацкага афармлення. Дзед Галіны быў мастаком-самавукам, бабуля славілася як умелая рукадзельніца, таму, натуральна, Галіна Мініч сёння - мастак-афарміцель Цэнтральнай райбібліятэкі.

Піша яна і іконы. Да прыкладу, для Фаніпальскай праваслаўнай царквы стварыла абраз "Благавешчанне", а для Дзяржынскай Свята-Пакроўскай царквы - абраз "Святая пакутніца Галіна".

Лявон ЦЕЛЕШ

Дзяржынск