З-пад вянца — у бой!

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

Беларускі след “кавалерыст-дзяўчыны”

/i/content/pi/cult/363/6959/1-1.jpegНа скрыжалях нашай мінуўшчыны захавалася не адно імя самаахвярных жанчын - адважных змагарак на полі бою за свае ідэалы і прынцыпы. Так, летась чытачы "К" мелі магчымасць пазнаёміцца з перыпетыямі лёсу славутай ліцвінкі Эміліі Плятэр. Разам з тым, далёка не кожны ведае пра яшчэ адну знакавую постаць, звязаную з мінулым нашага краю, а дакладней - з драматычнымі падзеямі, у якіх яна прымала непасрэдны ўдзел: вайной 1812 года.

А між тым, менавіта гэтая жанчына, афіцэр рускай арміі Надзея Дурава, стала правобразам галоўнай гераіні вядомага савецкага кінафільма "Гусарская балада" - Шурачкі Азаравай. Так склалася, што ваенная слава напаткала Дураву менавіта на беларускай зямлі. Ды і да пачатку баявых дзеянняў служыла яна ў складзе Конна-польскага ўланскага палка, што базіраваўся ў Гродне і Вільні.

Дзяцінства Надзі было нялёгкім. Яна нарадзілася ў 1783 годзе ў сям'і гусарскага афіцэра Андрэя Дурава, адносна небагатага 
памешчыка, які здолеў закахаць у сябе багатую ўкраінскую панну - прыгажуню Надзею Александровіч. Бацькі яе не зразумелі такога кахання, і маладыя мусілі абвянчацца таемна. Александровіч пракляў дачку і абвясціў, што не згадае ейнае імя ў сваім тастаменце. На гэта панна Надзея, звыклая да шыкоўнага жыцця, ніяк не разлічвала. Магчыма, таму, не здолеўшы прымірыцца з бацькамі з-за нараджэння дачкі, узненавідзела яе. Дайшло да таго, што, знаходзячыся на мяжы нервовага зрыву, жанчына выкінула крыклівае немаўля з акна карэты... На шчасце, гэта заўважылі гусары з эскадрона Дурава. Яны падабралі акрываўленую Надзю і перадалі бацьку. Ён даручыў даглядаць дачку дзеншчыку Астахаву, чалавеку добраму і вернаму, які меў толькі адзін недахоп: нічога акрамя ваеннай справы не ведаў. Астахаў вазіў дзяўчынку на сваім кані, навучаў яе камандным словам і прывіў любоў да ваенных маршаў.

Паходнае жыццё Надзеі доўжылася шэсць гадоў і скончылася пасля таго, як ейны бацька выйшаў у адстаўку. У дванаццаць гадоў дзяўчынка атрымала ад яго ў падарунак шыкоўнага чаркескага жарабца Алкіда, які адразу ж зрабіўся яе адзіным сябрам. Па начах, таемна ад маці, Надзея выводзіла Алкіда са стайні ў поле і імчалася на ім, падобная да ваяўнічай амазонкі. У майстэрстве кіраваць канём з ёй не мог паспаборнічаць ніводны хлопчык ейных гадоў, таксама, як і ў трапнасці стральбы, і ў валоданні шабляй.

Аднак, даведаўшыся пра свавольствы дачкі, маці паспяшалася адабраць у яе 


Няшчасная, скалечаная выхаваннем і каня і саслаць дзяўчынку да бабулі. Гэта аказалася не такім ужо і дрэнным рашэннем. Бабуля, добрая жанчына, амаль што здолела "адагрэць" заледзянелае было сэрца Надзеі. Тут жа напаткала юную Дураву і першае каханне. Сын памешчыцы-суседкі зразумеў яе і, здаецца, адказаў узаемнасцю. Аднак ягоныя бацькі не ўхвалілі такі выбар, а юнак аказаўся не настолькі рашучым, як некалі - бацька Надзеі. І дзяўчына, пэўна, з гора, зрабіла вялікую памылку: дала згоду на шлюб дробнаму сарапульскаму чыноўніку Васілію Чарнову. Праз год яна нарадзіла сына, якога назвала Іванам. А хутка пасля гэтага, у верасні 1806-га, пакінуўшы дзіця на руках у старога Дурава, збегла з сям'і.

абыякавасцю самых блізкіх людзей, дваццацітрохгадовая жанчына раптам пабачыла той адзіны шлях, крочыць па якім ёй было б свабодна, камфортна і лёгка. "..Ваяўнічы запал з немагчымай сілай разгарэўся ў душы маёй, - пісала яна пазней. - Я цвёрда вырашыла зрабіцца воінам, быць сынам для бацькі свайго і назаўжды адмовіцца ад полу майго..."

/i/content/pi/cult/363/6959/1-2.jpeg


Здзейсніць уцёкі дапамагаў ёй нейкі казацкі есаул. Надзея, пераапрануўшыся мужчынам, паехала разам з казакамі, якія ненадоўга спыняліся каля яе колішняга жытла, у месца дыслакацыі расійскай арміі. Спадарожнікі лічылі, што разам з імі едзе малады дваранін Аляксандр Сакалоў, які збіраецца паступіць на вайсковую службу, а пакуль выконвае абавязкі дзеншчыка пры есауле.

Пад гэтым імем, дайшоўшы з казакамі да Гродна, Дурава паступіла юнкерам у Конна-польскі ўланскі полк. Даволі хутка ўланам давялося прыняць удзел у баявых дзеяннях. Пад час так званай Прускай кампаніі Дурава вызначылася ў бітвах пры Гудштаце, пад Гельсбэргам, ля Фрыланда. У першай бітве выратавала параненага афіцэра, у апошняй - радавога ўлана, таварыша па зброі. За свае подзвігі Надзея заслужыла знак Ваеннага ордэна... І раптам - яе нечакана выклікаюць у Пецярбург. Справа ў тым, што Надзея, яшчэ да таго, як полк накіравалі да месца баявых дзеянняў, выпадкова даведалася, што ейная маці памерла, і вырашыла хоць неяк суцешыць бацьку. Дачка даслала яму ліст, у якім паведаміла, што яна жывая, напісала, дзе знаходзіцца і што носіць імя юнкера Сакалова. Яна маліла дараваць уцёкі, "даць бл

аславенне і дазволіць ісці шляхам, неабходным для майго шчасця". Аднак бацька, верагодна, спалохаўшыся за лёс дачкі, якая мусіла твар у твар сустрэцца з узброеным і бязлітасным праціўнікам, не знайшоў нічога лепшага, як накіраваць ліст да Імператара з прашэннем адшукаць дачку і вярнуць дадому.

Дураву са спецыяльным кур'ерам спешна даставілі ў Пецярбург. Аляксандр І асабіста азнаёміўся з рапартам галоўнакамандуючага рускай арміі Буксгевена, у якім генерал характарызаваў улана Сакалова самымі лепшымі словамі. Даведаўшыся, што Надзея выратавала на полі бітвы афіцэра, уласнаручна ўзнагародзіў яе Георгіеўскім крыжам і дазволіў застацца ў арміі. Дурава, з найвышэйшага дазвалення, у далейшым стала афіцыйна звацца Аляксандравым - гэтак цар паказваў, што лічыць у нейкай меры сябе яе хросным бацькам. Новаспечаны Аляксандр Аляксандраў атрымаў званне карнэта і па загадзе Аляксандра І быў залічаны ў Марыупальскі гусарскі полк - прывілеяваную вайсковую адзінку, дзе служыла шмат прадстаўнікоў арыстакратычных колаў Расіі.

Аднак карнэт Аляксандраў праслужыў у гэтым палку ўсяго тры гады. А пасля падаў прашэнне на перавод на беларускія землі - у Літоўскі ўланскі полк. Справа ў тым, што ў сімпатычнага карнэта мела няшчасце закахацца дачка палкоўніка...

Літоўскі ўланскі полк быў сфарміраваны ў Беларусі і кватараваў у Гродне. У яго складзе пад час вайны 1812 года Дурава ўдзельнічала ў бітвах пад Мірам, Раманавам, Дашкоўкай, Смаленскам, дзе неаднаразова вызначалася сапраўдным гераізмам і мужнасцю. І толькі ў бітве пад Барадзіно яна атрымала раненне ў нагу. Хутка пасля гэтага ёй прысвоілі званне паручніка і прызначылі ардынарцам да самога Кутузава. Міхаіл Іларыёнавіч быў уражаны не толькі баявымі подзвігамі паручніка Аляксандрава, але і яго самаадданай любоўю да ваеннай справы. "Я люблю воінскае майстэрства, - казала Дурава, - з дня майго нараджэння, і лічу званне воіна самым высакародным з усіх і адзіным, у якім нельга меркаваць ніякіх заган, таму што адважнасць ёсць першая і найбольш неабходная якасць воіна; з адважнасцю неразлучная веліч душы, і пры спалучэнні гэтых дзвюх вялікіх каштоўнасцей няма месца заганам"./i/content/pi/cult/363/6959/1-5.jpeg

Аднак баявая рана ніяк не загойвалася, і Надзея паехала на лячэнне да бацькі. Але ў 1813 годзе вярнулася ў армію, і толькі ў 1816-м па просьбе бацькі, нарэшце, выйшла ў адстаўку ў чыне штабс-ротмістра. Але пераапрануцца зноў у жаночае адзенне Надзея не змагла: ужо звыклася з тым, што яна - мужчына. "Я люблю глядзець на дамскія строі, але ні за якія скарбы не надзела б іх на сябе, - прызнавалася яна. - Мой уланскі калет - лепшы. Ва ўсялякім разе, ён мне больш пасуе, а гэта ж, кажуць, умова добрага густу: апранацца ў тое, што табе пасуе..."

Надзея Андрэеўна сціпла дажывала свае гады ў Елабузе, у акружэнні падабраных і ўратаваных ёю ад галоднай смерці вулічных катоў і сабак. Пайшла з жыцця яна ў 1866 годзе. Адметна, што ў апошні шлях яе праводзілі ў вайсковым мундзіры і з воінскімі ўшанаваннямі...

Ірына МАСЛЯНІЦЫНА, Мікола БАГАДЗЯЖ