І МЫ АДКРЫВАЕМ КНІГУ!

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

8 лютага ў сталіцы стартуе ХІХ Мінская міжнародная выстаўка-кірмаш «Кнігі Беларусі». Цягам пяці дзён — да 12 лютага ўключна — кнігавыдаўцы Беларусі і шэрагу замежных краін прэзентуюць сваю найноўшую друкаваную прадукцыю. А статус Ганаровага госця форуму сёлета атрымала Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.