Куба прадставіць эквілібрыста на крэслах, клоўнскі дуэт, акрабатку на пуантах на нізкім канаце, цёмнаскурых танцоўшчыц сальсы - балет "Gavana-stars". У іх выкананні будуць прадстаўлены вельмі складаныя і майстарскія трукі, бо стандарты якасці Нацыянальнага цырка Кубы - адны з самых высокіх у свеце. Гледачы пабачаць таксама акрабатаў на падкідных дошках і скакалках, паветраны дуэт "Адлюстраванне" ды іншыя нумары.
Маскоўскія ж госці прадставяць адзіны ў свеце нумар з арангутанамі і шымпанзэ, якімі будзе кіраваць народны артыст Расіі - дрэсіроўшчык Азіз Аскаран. Яго выхаванцы выконваюць уражальныя трукі: да прыкладу, рухаюцца ў рытмах разнастайных танцаў, кіруюць аўтамабілем і нават граюць на розных музычных інструментах. У гэтай частцы прадстаўлення прыме ўдзел уладальніца Сярэбранай узнагароды на Міжнародным конкурсе ў Італіі Дзіяна Вядзяшкіна: на манеж яна выводзіць дрэсіраваных такс, якія сінхронна выконваюць любыя яе каманды. Упрыгожаць праграму таксама арыстакратычныя коні пад кіраўніцтвам Штэфана Плешаяну.