На ручніках — да Біг-бэна

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

28 лютага ў Пасольстве нашай краіны ў Вялікабрытаніі распачне сваю працу выстаўка народнага беларускага касцюма і ручнікоў Музея гісторыі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Вернісаж адкрыюць дырэктар музея Барыс Лазука і Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч.

Як паведаміла "К" супрацоўнік музея Марыя Віннікава, у Лондане будуць прадстаўлены пяць сялянскіх строяў і васямнаццаць ручнікоў. Кожны з іх дэманструе тыя або іншыя рэгіянальныя адметнасці, што добра перадаюць асаблівасці беларускага этнасу. Прадстаўленыя ў экспазіцыі касцюмы створаны, у асноўным, на мяжы ХІХ - ХХ стст.