Пытанні і перспектывы

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

27 студзеня адбылася сустрэча міністра культуры краіны Паўла Латушкі са старшынёй Саюза беларусаў Латвіі Валянцінай Піскуновай і дэпутатам XI Сейма Латвіі, старшынёй грамадскага аб’яднання “Прамень” Аленай Лазаравай.

 

Як распавёў "К" дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў, пад час мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні аказання з боку Міністэрства культуры дапамогі беларускім арганізацыям Латвіі ў правядзенні культурных мерапрыемстваў. У прыватнасці, у рамках Дзён культуры Беларусі ў Латвіі (яны запланаваны на май) у некаторых гарадах суседняй краіны пройдуць выступленні нашых калектываў, а таксама будуць арганізаваны фотавыстаўкі і паказы айчынных фільмаў.

Таксама, па словах Міхаіла Рыбакова, пад час сустрэчы была абмеркавана далейшая дзейнасць Кансультацыйнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.