Гродна: старадрукі ў новых залах

№ 4 (1027) 28.01.2012 - 04.01.2012 г

У гродзенскім Музеі гісторыі рэлігіі днямі адкрылі свае дзверы для наведвальнікаў яшчэ чатыры экспазіцыйныя залы.

 

/i/content/pi/cult/362/6913/3-3.jpegМузей месціцца ў двухпавярховым каменным палацы, помніку архітэктуры XVIII - XX стст., які раней належыў Каралю Храптовічу, а потым - гарадскому галаве Антонію Тызенгаўзу.

У музеі з 1992 па 2009-ы адбывалася рэканструкцыя, па выніках якой у ім з'явілася адзінаццаць экспазіцыйных залаў, дзве выставачныя і адна канцэртная. Год таму адкрылася першая чарга асноўнай экспазіцыі ў шасці залах, прысвечаная архаічным вераванням старажытных беларусаў і часу зараджэння хрысціянства на тэрыторыі нашай краіны.

У новых чатырох залах працягваецца фарміраванне экспазіцыйнай прасторы музея. Яна прысвечана гісторыі рэлігіі на Беларусі і ахоплівае перыяд з XIV па XVIII стст. У гэтай частцы выстаўкі будуць прадстаўлены ўнікальныя старадрукі: рымскі служэбнік 1586 г., надрукаваны ў Венецыі, рукапісныя беларускія выданні XVII ст., у тым ліку Евангелле 1644-га, аформленае мастаком станочнае "кола" першадрукара Пятра Мсціслаўца.

Кіраўніцтва музея паведамляе, што пашырэнне экспазіцыйнай прасторы прадоўжыцца і ў гэтым годзе.