Хто пад крыламі “ЕўраФэсту”?

№ 4 (1027) 28.01.2012 - 04.01.2012 г

14 лютага ў прамым эфіры тэлеканала “Беларусь 1” і Міжнароднага спадарожнікавага канала “Беларусь-ТБ” будзе трансліравацца фінал праекта “ЕўраФэст”. Пераможца конкурсу прадставіць нашу краіну на Міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне-2012”, які пройдзе ў маі ў сталіцы Азербайджана.

/i/content/pi/cult/362/6911/3-1.jpegГанаровае права ўдзелу ў фінале праекта атрымаюць пяць папярэдне адабраных выканаўцаў: Алена Ланская, Гюнэш (яна, дарэчы, змяніла сваю конкурсную песню), Вікторыя Алешка, Юзары і гурт "Litesound" - менавіта ў такім парадку, паводле праведзенага 24 студзеня лёсавання, яны выйдуць на сцэну.

"Усе ўдзельнікі конкурсу настроены вельмі сур'ёзна. Артысты ўдакладняюць свае аранжыроўкі, пастановачныя нумары. Некаторыя нават вырашылі змяніць песню!" - адзначыла прадзюсар "ЕўраФэсту" Настасся Ціхановіч. Пераможца конкурсу (а значыць, прадстаўнік нашай краіны на "Еўрабачанні-2012") атрымае прыз - "Хрустальную птушку". Працэс галасавання ж адбудзецца па сістэме, якая выкарыстоўваецца для самога "Еўрабачання".

Дарэчы, сцэна пад час фіналу "ЕўраФэсту" будзе аформлена ў стылі п'есы Морыса Метэрлінка "Сіняя птушка". Акрамя таго, будуць выкарыстаны 3D-тэхналогіі і палепшана якасць тэлевізійнай "карцінкі".

Падтрымаць жа канкурсантаў прыедуць "зоркі" "Еўрабачання" мінулых гадоў Руслана, Марыя Шэрыфовіч, Сакіс Рувас, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Ф.А.