Вытанчанае майстэрства

№ 4 (1027) 28.01.2012 - 04.01.2012 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Святлану Акружную з юбілеем. Пра гэта паведаміла Прэс-служба беларускага Лідара.

 

Назаўсёды звязаўшы сваё жыццё з мастацтвам і сцэнай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Святлана Акружная дасягнула зорных вышынь і заслужыла прызнанне калег і публікі, адзначыў Прэзідэнт.

"Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце радаваць нас сваім вялікім талентам і вытанчаным акцёрскім майстэрствам, уносіць важкі ўклад у папаўненне скарбніцы беларускай культуры", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.