Назаўсёды звязаўшы сваё жыццё з мастацтвам і сцэнай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Святлана Акружная дасягнула зорных вышынь і заслужыла прызнанне калег і публікі, адзначыў Прэзідэнт.
"Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце радаваць нас сваім вялікім талентам і вытанчаным акцёрскім майстэрствам, уносіць важкі ўклад у папаўненне скарбніцы беларускай культуры", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.