Рэгіёны: тактыка і стратэгія

№ 41 (807) 13.10.2007 - 19.10.2007 г

Культура — настолькі неабсяжная сфера, што, здавалася б, не мае вымярэння. Але ж дакладнае лічбавае вымярэнне мае яе інфраструктура — колькасць устаноў, калектываў, конкурсаў, фестываляў… І гэтая статыстыка “матэрыяльных” фактаў не менш, чым творы мастацтва, сведчыць аб узроўні развіцця культуры.

Брэстчына

Асноўныя накірункі дзейнасці аддзелаў культуры Брэсцкай вобласці сёлета — аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры і ўдасканальванне кіравання галіной у сувязі з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.01.2007 № 21, пашырэнне сферы паслуг культуры і паляпшэнне іх якасці, правядзенне рэгіянальных і абласных фестываляў і святаў.

Паколькі 2007 год абвешчаны Годам дзіцяці, установы культуры вобласці актывізавалі працу па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, а таксама працу з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі-інвалідамі.
Так
, у Пінскім ГДК прайшла дабрачынная акцыя для дзяцей са школы-інтэрната, у Астрамечаўскім СДК Брэсцкага раёна быў праведзены Дзень міласэрнасці, у сацыяльным прытулку ў пасёлку Сонечны Пружанскага раёнаінтэлектуальна-забаўляльная праграма.
З
пачатку 2007 года пачала дзейнічаць распрацаваная ДзУКБрэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтрабласная акцыяГанаруся Беларуссю”, яе асноўная мэтаразвіццё творчага патэнцыялу маладых грамадзян. У межах гэтай акцыі ва ўстановах культуры прайшлі вечарыны-сустрэчы моладзі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайныПа старонках мужнасці”, прававыя мікрафоныАбавязак быць грамадзянінам”, экалагічныя дэсантыЗямля ва ўсіх адна”, тэматычныя дыскатэкіЯ не залежны ад тытунюі іншыя.
Да 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа праводзіліся агляды-конкурсы тэатральных калектываў сельскіх устаноў культуры. Заключны абласны агляд-конкурс запланаваны на 9 лістапада 2007 г.
Сёлета арганізавана 12097 канцэртаў. У рамках рэспубліканскай акцыі “За незалежную Беларусь!” праведзены творчыя праграмы ў Баранавічах, у Баранавіцкім, Пружанскім, Кобрынскім, Брэсцкім, Пінскім, Іванаўскім раёнах. Адметнай падзеяй года стала правядзенне 2 — 3 чэрвеня ў г. Іванаве ІІ абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Галасы Палесся”. У сакавіку праходзіў занальны прагляд абласнога тура
VII Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”, заключныя мерапрыемствы якога адбудуцца ў г. Жабінцы 20 кастрычніка 2007 г. Заключныя мерапрыемствы абласнога свята-конкурсу “Грай, гармонік! Звіні,прыпеўка!” прайшлі ў в. Парэчча Пінскага раёна ў ліпені.
Вераснёвымі днямі ў Варацэвічах адбыўся 5-ты абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды.
У вобласці праведзена 256 мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню чалавека працы, 57 святаў вёсак, 825 выставак і сустрэч с народнымі майстрамі. У многіх раёнах праходзілі святы і фестывалі:
V фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Вясновыя званочкі” ў Бярозаўскім раёне; VI фестываль праваслаўных песняспеваў “Спявайце Богу нашаму, спявайце” ў Драгічынскім раёне; дзіцячы фестываль-конкурс песеннай творчасці “Ляхавіцкая зорка” ў Ляхавіцкім раёне; агляд-конкурс эстраднага мастацтва “Зорка Палесся” ў Столінскім раёне; фестываль дзіцячага эстраднага мастацтва “Зорны шлях” у Баранавіцкім раёне; традыцыйны турнір па спартыўным танцы “Фіеста запальвае агні” ў г. Баранавічы; фестываль народнай творчасці “Зоркі Камянеччыны” ў Камянецкім раёне. Годна прадстаўляюць вобласць творчыя калектывы на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.
За канцэртны сезон 2006 — 2007 года Брэсцкая абласная філармонія правяла 1053 канцэрты, у т. л. 363 — на сяле. З 15 лютага па 15 сакавіка ў рамках фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла” філармоніяй праведзена 48 канцэртаў на сяле, а таксама тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва.
2007 г
. стаў надзвычай плённым для Брэсцкага тэатра драмы і музыкі: ён выпусціў 5 прэм’ерных спектакляў. 8— 14 верасня ХІІ Міжнародны фестываль “Белая Вежа” прымаў тэатры з 23-х краін свету.
Пастановай ад 5 чэрвеня 2007 г. № 753 Савет Міністраў РБ прысвоіў Брэсцкаму абласному тэатру лялек ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Брэсцкая вобласць мае свае падыходы да адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны. Рэалізуюцца дзве абласныя праграмы тэрмінам да 2010 г.: рэстаўрацыі першачарговых аб’ектаў (усяго 26) і стварэння новых манументальных помнікаў. Спецыяльным рашэннем аблвыканкама № 1870 зацверджаны сп
iс 17-ці найбольш каштоўных старадаўнiх паркаў i ажыццяўляюцца меры па iх аднаўленні. Абласны савет па турызме распрацаваў грунтоўную праграму развiцця турызму на Брэстчыне да 2010 г.

 

Віцебшчына

Мікалай ПАШЫНСКІ, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама:

— Самая галоўная падзея гэтага года для ўсёй вобласці, калі не лічыць рэканструкцыю Летняга амфітэатра, канешне ж, устаноўка духавога аргана ў філармоніі. Цяпер у нас два разы на месяц праходзяць канцэрты арганнай музыкі, у тым ліку з удзелам гасцей з суседніх краін. У нашых бліжэйшых планах — пашырыць межы фестывалю арганнай музыкі ў Сафійскім саборы: цяпер да яго далучыцца і канцэртная пляцоўка ў Віцебску. А яшчэ — плануем уключыць у праграму “Славянскага базару ў Віцебску” праект арганнай класічнай музыкі. Гэта будзе вялікая падзея. Так што можна сказаць, што гэты год прайшоў у нас пад знакам філармоніі, а таксама і сельскай культуры ды ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы аграгарадкоў.
Сёння мы перанеслі амаль усе мерапрыемствы-конкурсы, святы, фестывалі — абласнога і раённага ўзроўняў — у аграгарадкі. Нават не ў райцэнтры, а ў аграгарадкі, каб падняць узровень апошніх. Там палепшыліся залы, асвятленне, гук, там жа мы адкрываем канцэртныя і тэатральныя пляцоўкі.
Сёння ў вобласці працуюць 618 клубных устаноў і 706 бібліятэк, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 54 клубы і 585 бібліятэк, 27 музеяў, 34 сельскія філіялы дзіцячых школ мастацтваў, 2 тэатры, абласная філармонія, 2 паркі культуры і заапарк.
На 2007 год на ўтрыманне ўстаноў культуры планам прадугледжана накіраваць бюджэтных асігнаванняў каля 3,0 працэнтаў ад агульнага аб’ёму выдаткаў па вобласці (без капітальнага будаўніцтва), што складае 79826,0 млн. руб., з якіх расходы на культуру (раздзел 8) склалі 59068,4 млн. руб. і на адукацыю (раздзел 9) — 20757,3 млн. руб. На фінансаванне абароненых артыкулаў бюджэту і прыроўненых да іх плануецца накіраваць каля 52% агульнага фінансавання галіны, што складае 41305,2 млн. руб.; на камплектаванне бібліятэк (падпіска і набыццё кніг) — 2322,7 млн. руб. (не менш за 15 % бюджэтнага фінансавання, што выдаткоўваецца на ўтрыманне бібліятэк), супрацьпажарныя мерапрыемствы — 484,9 млн. руб.
Аказанне платных паслуг насельніцтву з’яўляецца асноўным мэтавым паказчыкам прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны, па якім штогод даводзіцца заданне па тэмпах росту. Згодна са справаздачнымі данымі, установамі культуры вобласці за студзень — жнівень 2007 г. аказана платных паслуг насельніцтву на 6696,7 млн. руб., што складае 117,5% у супастаўных цэнах.
За студзень — жнівень 2007 г. Установамі культуры вобласці ад аказання платных паслуг атрымана 6442,5 млн. руб. прыбытку.
За справаздачны перыяд прыцягнута пазабюджэтных сродкаў на агульную суму 7947,7 млн. руб. пры плане 7290,0 млн. руб. Доля пазабюджэтных даходаў і сродкаў у аб’ёме бюджэтнага фінансавання па галіне складае 15,1%.
На фінансаванне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла па галіне “Культура” ў 2007 годзе прадугледжана 19,0 млрд. руб. бюджэтных сродкаў, у т. л. на забеспячэнне дзейнасці дзеючых сельскіх устаноў культуры — 18,4 млрд. руб., на выкананне мерапрыемстваў праграмы — 0,6 млрд. руб.
У абласным бюджэце на 2007 год прадугледжаны сродкі на набыццё камп’ютэраў для буйных сельскіх бібліятэк на суму 84,0 млн. руб. і стварэнне мабільнай сеткі на суму 192,0 млн. руб.
Акрамя таго, прадугледжана фінансаванне на аснашчэнне філарманічных і тэатральных пляцовак — 176,0 млн. руб., і на стварэнне новых комплексных тыпаў устаноў культуры — 50,0 млн. руб. На аднаўленне культурна-гістарычных сядзіб для Шаркаўшчынскага раёна (в. Германавічы) выдаткавана на 2007 год 3,0 млн. руб.
З мэтай удасканалення структуры і сеткі, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскіх культурна-адпачынкавых устаноў у вобласці за 9 месяцаў 2007 года на базе ўстаноў культуры, размешчаных у аграгарадках, перапрафіліраваны і адкрыты 4 сельскія ўстановы культуры (дзіцячая бібліятэка-музей дзіцячай творчасці ў г. п. Варапаева Пастаўскага раёна, бібліятэка-музей у в. Блізніца Полацкага раёна, дзіцячая школа традыцыйнай культуры ў в. Стаі Лепельскага раёна, Дом фальклору ў в. Цвеціна Мёрскага раёна).
У 2007 годзе для арганізацыі культурнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных пунктаў УП “Кінавідэапракат” набыта 3 перасоўныя кінавідэаўстаноўкі ў Докшыцкім, Расонскім, Шумілінскім раёнах на агульную суму 78,4 млн. руб. Акрамя таго, набыты 2 аўтаклубы ва Ушацкім і Лепельскім раёнах і бібліобус у Талачынскім раёне.
Арганізавана 5 пляцовак філарманічнага і 3 — тэатральнага абслугоўвання насельніцтва.
На стварэнне новых тыпаў устаноў культуры і набыццё спецабсталявання дляфіларманічных пляцовак зрасходавана 103,0 млн. руб.
У 2007 годзе адкрыта 8 філіялаў і класаў дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў пры плане 3.
У межах Праграмы адраджэння і развіцця сяла ў аграгарадках створаны тры новыя працоўныя месцы пры планавым заданні 4.

 

Гродзеншчына

Традыцыйныпадлік куранятГродзеншчыны, прымеркаваны да восеньскага Свята работнікаў культуры, мы вырашылі правесці ў трохі нязвыклай форме. І папрасілі начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра ЛОЙКУ скласці сваю пяцёрку самых значных дасягненняў у даверанай яму сферы за гэты год, які ўжо блізіцца да завяршэння.

Адказваючы на вашы пытанні, я трымаю ў адной руцэ тэлефонную трубку, а ў другой — парасон. І спадзяюся, што да заўтра, калі тут, у Слоніме, пройдзе грандыёзнае свята — 755-годдзе горада, якое мы цяпер актыўна рыхтуем, надвор’е палепшае. Лішне нават казаць, што значная частка арганізацыйных клопатаў ляжыць менавіта на плячах работнікаў культуры. А зусім неўзабаве будзем святкаваць 740-годдзе Шчучына. І рыхтуемся да гэтай падзеі вельмі дбайна.
Увогуле, гэты год надта багаты на юбілеі, і цешыць тое, што кожны з іх быў адзначаны на высокім узроўні. 20 гадоў споўнілася нашаму выдатнаму ансамблю песні, музыкі і танца “Белыя росы” Гродзенскай абласной філармоніі. На 10 гадоў старэйшы за яго заслужаны ансамбль танца “Лялечкі”. Юбілейныя ўрачыстасці ў чарговы раз засведчылі, што абодва калектывы, якія з’яўляюцца свайго кшталту візітоўкамі Панямоння, набылі сталасць і досвед, але пры гэтым захавалі малады імпэт.
Тое ж самае тычыцца і Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, якому не так даўно споўнілася 60 гадоў. Вось і сёлета ён парадаваў ажно дзвюма прэм’ерамі— спектаклем “Голы кароль” паводле Я.Шварца і новай версіяй купалаўскіх “Прымакоў” у пастаноўцы А.Гарцуева. А адна з зорак нашай гродзенскай тэатральнай сцэны А.Шэлкаплясаў атрымаў званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Самы старэйшы з нашых юбіляраў — Гродзенскі заапарк, ён адсвяткаваў ужо сваё 80-годдзе. Гэтая ўстанова таксама знаходзіцца на балансе ўпраўлення культуры, і таму клопат пра дагледжанасць і дастатак “братоў нашыхменшых” ляжыць на нашых плячах.
Удасканальваецца выкладанне музычна-эстэтычных дысцыплін у школах мастацтваў, аб чым сведчыць хаця б тое, што колькасць лаўрэатаў абласных рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі штогод узрастае. Сёлета ганаровыя дыпломы атрымалі больш за паўтары сотні нашых юнакоў і дзяўчат.
Нашы таленты знаходзяць прызнанне і за мяжой. Прафесійныя і аматарскія мастацкія калектывы Гродзеншчыны сёлета пабывалі ў Расіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Іспаніі, Кітаі, Францыі, Румыніі.
Для ўстаноў культуры вобласці гэты год стаў часам планамернага росту. Мы выконваем усе прагнозныя і мэтавыя паказчыкі па платных паслугах, росце заработнай платы, энергазберажэнні. А кадравы патэнцыял сёлета быў умацаваны 180 маладымі спецыялістамі. Вядзецца капітальны рамонт і рэканструкцыя абласных устаноў: тэатраў, заапарка, музеяў. На гэтыя мэты было асвоена больш за 5 мільярдаў рублёў.
Вобласць з імпэтам адгукнулася на агульнадзяржаўныя ініцыятывы, датычныя галіны культуры. Высокі арганізацыйны ўзровень спадарожнічаў канцэртам акцыі “За незалежную Беларусь!”, мерапрыемствам Года дзіцяці і, вядома, святкаванню юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Імпрэзы і вечарыны ў гонар Песняроў прайшлі ці не ў кожным вясковым клубе і бібліятэцы Гродзеншчыны.
Цешыць і развіццё фестывальнага руху. Так, сёлета адрадзіўся Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” ў Слоніме. На выдатным узроўні прайшоў і чарговы Міжнародны конкурс юных кампазітараў імя Юрыя Семянякі. Дадам яшчэ, што ў нас на Гродзеншчыне ўласнае свята культуры — адметнае і самабытнае, часцяком з глыбокімі гістарычнымі каранямі, — ёсць ці не ў кожным раённым цэнтры.
А галоўным дасягненнем — і сапраўднай падзеяй культуры Гродзеншчыны я без ваганняў назаву яе рупліўцаў. Бо без іх самаадданай працы ніякіх іншых дасягненняў і падзей не было б. Таму шчыра віншую ўсіх сваіх калег з прафесійным святам. Жадаю цікавых ініцыятыў, нязгаснага энтузіязму ў штодзённай працы, дабрабыту і... ніколі не траціць бадзёрасці духу.
Культуры вобласці ёсцькім і чым ганарыцца, таму святкаваць мы будзем з добрым настроем.

 

Магілёўшчына

У 522 клубных установах дзейнічае 3918 фарміраванняў, у якіх творчы занятак па душы знайшлі 43503 чалавекі.
З 958 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах 476 — для дзяцей.
175 самадзейных калектываў маюць званні “народны” і “ўзорны”, 6 — заслужаныя.
Сёлета народнымі сталі яшчэ 6 калектываў.
Званне “заслужаны” атрымаў узорны тэатр “Вясёлка” Цэнтра пазашкольнай работы Ленінскага раёна Магілёва.
Магілёўшчына славіцца сталым фестывальным рухам. Міжнародныя фестывалі дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” (Клімавічы), народнага мастацтва “Вянок дружбы” (Бабруйск), анімацыйнага фільма “Анімаёўка” (Магілёў), духоўнай музыкі “Магутны Божа” (Магілёў), спартыўнага танца “Зімняя фантазія” (Магілёў) сталі візітоўкай вобласці.
У “Залатой пчолцы” прымаюць удзел дзіцячыя творчыя калектывы з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Нарвегіі (каля тысячы канкурсантаў). Сёлета да краін-удзельніц “Залатой пчолкі” далучыліся Турцыя і Кітай.
У “Вянку дружбы” штогод бяруць удзел калектывы з Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Балгарыі, Славакіі.
Сёлетні фэст “Магутны Божа”, мэтай якога з’яўляецца адраджэнне духоўнай культуры, быў адметны ўдзелам акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, хору Маскоўскай кансерваторыі імя П.Чайкоўскага, конкурсам званароў “Свята звону”.

 

Гомельшчына

У сферы культуры вобласці працуюць 6107 спецыялістаў. Каля 40 працэнтаў з іх маюць вышэйшую адукацыю.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Галіна Нячаева і начальнік аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерый Гейхман.
У ліку работнікаў культуры і мастацтва Гомельшчыны — 3 народныя артысты, 10 заслужаных артыстаў, 7 заслужаных дзеячаў культуры Рэспублікі Беларусь і 3 заслужаныя работнікі культуры.
У 761 клубнай установе дзейнічаюць 5253 клубныя фармаванні, у якіх развіваюць творчыя здольнасці 56954 чалавекі.
Са званнямі “заслужаны”, “народны” і “ўзорны” налічваецца 411 самадзейных калектываў.
У рамках акцыі “За незалежную
Беларусь” праведзена 65 канцэртаў, на якіх прысутнічала больш за 100 тысяч гледачоў.
Рэалізуецца абласная праграма “Моладзь Гомельшчыны”, разлічаная на 2006 — 2010 гады.
Яшчэ ў 2005 годзе пры Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Сакалоўскага быў створаны кансультацыйны цэнтр для аказання метадычнай дапамогі і выяўлення на сяле адораных дзяцей і таленавітай моладзі.
Сёлета прайшлі Міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”, абласны конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”, абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва імя А.Рыбальчанкі.
23 юныя таленты адзначаны на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Гран-пры
VII Міжнароднага фестывалю “Залатая пчолка” ў Клімавічах атрымаў Міхаіл Ліла, другое месца занялі Дзіяна Громава і Ірына Батурына, трэцяе — цыркавая студыя “Арэна”.
Дзіяна Громава, Антон Зямлянік, Міхаіл Ліла і Мікіта Журовіч бралі ўдзел у рэспубліканскім дзіцячым конкурсе “Песні для Еўрабачання — 2007”.
Гамяльчанін Сяргей Якуш стаў уладальнікам Другой прэміі ІІІ Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў “
Vivadia — 2007”.
У гэтым месяцы ў Палацы культуры Мазыра пройдзе семінар-практыкум для вядучых маладзёжных дыскатэк. Абласны конкурс будзе рэгулярна вызначаць лепшыя тэматычныя дыскапраграмы “Моладзь. Здароўе.
Прыгажосць”.
Ваенна
-патрыятычныя лагеры для цяжкіх падлеткаў працавалі ў Ельскім, Рэчыцкім, Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім і Жыткавіцкім раёнах, у Гомелі і Мазыры.
У
маі на пасяджэнні калегіі ўпраўлення культуры разгледжана пытаннеАб рабоце ўстаноў культуры Лельчыцкага раёна па арганізацыі культурнага адпачынку сельскай моладзі”.
У канцэртных праграмах “Дажынак — 2007” у Рэчыцы бралі ўдзел 67 творчых калектываў вобласці.
У 724 публічных бібліятэках Гомельшчыны — 326 камп’ютэраў, 84 з іх — у бібліятэках аграгарадкоў.
Сёлета пераможцамі штогадовага Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” сталі Палеская сельская бібліятэка Чачэрскай ЦБС, Негаўская сельская бібліятэка Буда-Кашалёўскай ЦБС і Гомельская абласная універсальная бібліятэка.
Гомельская абласная бібліятэка – рэалізатар праекта міжнароднага супрацоўніцтва “Людзі і кнігі”, абвешчанага Міністэрствам замежных спраў Германіі і Інстытутам імя Гётэ.
Рагачоўская, Чачэрская, Рэчыцкая, Светлагорская, Добрушская РЦБС і Гомельская ГЦБС падтрымліваюць пастаянныя творчыя кантакты з расійскімі і ўкраінскімі бібліятэкарамі.
Аб’ём платных паслуг за студзень — жнівень перавысіў 7,5 мільярда рублёў. Мэтавы паказчык у
супастаўных цэнах выкананы на 112 працэнтаў пры плане 110 працэнтаў.
Тэмпы росту даходаў ад рэалізацыі платных паслуг у супастаўных цэнах і ў параўнанні з леташнімі склалі па музеях 119 працэнтаў, бібліятэках — 110,3, на 113 працэнтаў павялічыліся даходы ад рэалізацыі канцэртных праграм.
У сельскай мясцовасці дзейнічаюць 686 клубных устаноў, 613 бібліятэк, 28 дзіцячых школ мастацтваў.
Згодна з Дзяржпраграмай адраджэння і развіцця сяла за 2005 і 2006 гады на рамонт і будаўніцтва ўстаноў культуры аграгарадкоў накіравана 14,8 мільярда рублёў.
На рэстаўрацыю аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных у Юравічах Калінкавіцкага раёна і Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна, выдаткавана летась 2 мільярды рублёў.
Для ўстаноў культуры, размешчаных у аграгарадках, за кошт абласнога бюджэту цэнтралізавана набыта 9 аўтобусаў, 56 камп’ютэраў, 21 камплект гукаўзмацняльнай апаратуры, 18 адзінак музычных інструментаў на адзін мільярд рублёў.

 

Міншчына

Адна з асаблівасцей падыходу да культурніцкай працы ў Мінскай вобласці — вырашэнне асноўных задач гэтай сферы праз зацверджаныя аблвыканкамам і планава прафінансаваныя доўгатэрміновыя мэтавыя праграмы. Як лічаць на Міншчыне, іх наяўнасць не толькі вызначае асноўныя накірункі дзейнасці, але і дысцыплінуе.

Зараз у вобласці рэалізуюцца доўгатэрміновыя праграмы: “Кадры культуры: 2006 — 2010 гады”, “Традыцыйная культура і дзеці”, “Развіццё музейнай справы Мінскай вобласці на 2006 — 2010 гады”, абласная праграма “Дыскатэка 2006 — 2008 гады”, а таксама зацверджаныя аблвыканкамам “Асноўныя мерапрыемствы па інфарматызацыі і камплектаванні фондаў публічных бібліятэк да 2010 года”, “Асноўныя мерапрыемствы па развіцці кінавідэапракату Мінскай вобласціна 2006 — 2010 гады”. Вопыт Мінскай вобласці па арганізацыі дыскатэк абмеркаваны ў Адміністрацыі Прэзідэнта краіны і рэкамендаваны для распаўсюджвання. А работа музейшчыкаў Міншчыны адобрана на калегіі Міністэрства культуры.
За 9 месяцаў сёлетняга года пры правядзенні капітальнага і бягучага рамонтаў у вобласці асвоена больш за 6 мільярдаў рублёў. І, як чакаецца, да канца года будзе
асвоена яшчэ 5,4 мільярда, выдзеленых з інавацыйных фондаў у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Дарэчы, сёлета ў вобласці здаюцца ў якасці аграгарадкоў 62 населеныя пункты, у якіх рамантуецца і ўжо адрамантавана каля 100 будынкаў устаноў культуры.
Яшчэ адна адметная рыса — скіраванасць на адраджэнне традыцыйнай беларускай культуры і яе асаблівасцей у кожнай мясцовасці.
Безумоўным поспехам сёлетняга года ў вобласці лічаць тое, што ўдалося даволі значна прасунуцца ў абнаўленні музычных інструментаў — на гэтыя мэты зрасходавана 200 мільёнаў рублёў — і набыцці тэхнікі для культасветработы на сяле. У мэтах выкарыстання іх у якасці аўтаклубаў і бібліятэк на колах у раёны перададзена 12 мікрааўтобусаў “Газель”. Дадаткова выдзелены сродкі на набыццё такой тэхнікі яшчэ для двух раёнаў.
Работа ўстаноў культуры, вядома, складаецца не толькі з матэрыяльнай базы — велізарнае значэнне мае і наяўнасць адданых справе і, што немалаважна, адукаваных кадраў. Штогод шэрагі культработнікаў Міншчыны папаўняе больш за 60 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Гэта не выпадковасць, а вынік мэтанакіраванай работы па прафарыентацыі і ўвогуле выканання абласной праграмы “Кадры культуры”.
Сёлета на Міншчыне праведзена звыш 20-ці буйных культуралагічных акцый. Сярод іх — рэспубліканскія фестывалі “Музы Нясвіжа”, Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, рэспубліканскі фестываль “Ад Шчырага сэрца” ў Жодзіне, у якіх самы актыўны ўдзел прымаюць культработнікі вобласці.
Праведзены і шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сярод буйных абласных мерапрыемстваў — фестывалі сельскай культуры “Жыве мая вёска”, харавога мастацтва “Пеўчае поле”, абласны злёт маладыхпаэтаў “Нас слова Купалы да творчасці кліча”.
Цэлы шэраг святочных падзей і імпрэз чакаецца ў гонар 70-годдзя заснавання Мінскай вобласці, якое будзе святкавацца ў студзені будучага года.