"Паштальён" прынёс сумную вестку..

№ 3 (1026) 21.01.2012 - 28.01.2012 г

Гэты кадр — не пастаноўка. Незнаёмец — ці незнаёмка — прынёс невялічкі букет кветак да "Паштальёна" ў дзень, калі не стала Уладзіміра Жбанава. На вялікі жаль, на пачатку тыдня бронзавы "сімвал сувязістаў" прынёс не радасную, а сумную вестку...

/i/content/pi/cult/360/6886/3-2.jpeg

У панядзелак на 57 годзе пайшоў з жыцця вядомы скульптар Уладзімір Жбанаў.

Майстар гарадской скульптуры, той, што, ледзь з'явіўшыся, становіцца месцам наведвання гараджан і турыстаў, пакінуў пасля сябе ўлюбёныя мінчанамі і гасцямі сталіцы кампазіцыі "Незнаёмка", "Экіпаж", "Дзяўчынка з парасонам", "Паштальён"... Нямала запамінальных скульптур Уладзіміра Жбанава засталося ў шэрагу гарадоў Беларусі (Бабруйск, Ліда, Магілёў, Маладзечна, Светлагорск ды іншыя), а таксама замежжа (у Германіі, Расіі, Украіне).

Рэдакцыя "К" выказвае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім скульптара.