4 студзеня ў Палацы культуры горада Барань, што на Віцебшчыне, адбылося ўрачыстае ўручэнне прэмій абласнога выканаўчага камітэта па падтрымцы таленавітай творчай моладзі.
Сярод узнагароджаных - навучэнцы Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3 Дар'я Воранава, Вікторыя Ляхава і Святлана Партнова.
Дар'я Воранава займаецца маляваннем трэці год і пастаянна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, з'яўляецца лаўрэатам XVI Міжнароднага біенале-выстаўкі дзіцячага малюнка (Канагава, Японія). А юныя піяністкі Вікторыя Ляхава і Святлана Партнова - пераможцы трох конкурсаў, што праходзілі ў Беларусі і ў Францыі ў намінацыі "Фартэпіянны ансамбль".
За кожнай з гэтых перамог, безумоўна, - прафесійнае майстэрства навучэнцаў і іх настаўнікаў, а таксама вялікая воля да перамогі.
Наталля ЛАТЫШАВА, настаўніца Аршанскай ДШМ № 3