Дэбют і “Citta…”

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

“Верхні горад”: канцэрт і перамога

/i/content/pi/cult/358/6842/1-3.jpeg

Днямі адбылося каляднае выступленне ў новай канцэртнай зале "Верхні горад", дзе былі задзейнічаны юныя таленты ДМШ № 17 Мінска.

Таксама нядаўна чацвёра навучэнцаў гэтай сталічнай ДМШ  - Настасся Макглінчы, Яна Багранцава, Сава і Барыс Стралкоўскія (педагог - Вераніка Сахарава) - вярнуліся з перамогай з XXIII Міжнароднага Еўрапейскага музычнага конкурсу выканаўцаў "Citta di Moncalieri". Юныя піяністы заваявалі званні лаўрэатаў і занялі ў сваёй намінацыі І і ІІ месцы. Конкурс праходзіў у Турыне (Італія) у чатырох намінацыях, і ў ім спаборнічалі звыш 360 удзельнікаў з дзясятка краін Еўропы.

А ў канцэпцыі канцэрта былі прадстаўлены выступленні сольных выканаўцаў, калектываў школы, у ліку якіх - узорны аркестр народных інструментаў, хоры малодшых класаў, фальклорны ансамбль "Рада", вакальны ансамбль "Валошкі", ансамблі скрыпачоў і віяланчэлістаў, дамрыстаў, гітарыстаў, цымбалістаў, балалаечнікаў.

Асаблівай адухоўленасцю, паэтычнасцю і высокім майстэрствам вызначалася ігра стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Яўгена Карнейчыка. Яркім нацыянальным каларытам вызначалася выступленне ансамбля народных інструментаў, а з'яўленне на сцэне калектыву дамрыстаў у каўбойскіх касцюмах стварала атмасферу "дзікага Захаду"...

Вольга ПАДДУБКА, музыказнаўца