Год 2012-ы названы Годам кнігі

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2011-га падпісаў Указ № 618 “Аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі”.

Паводле паведамлення Прэс-службы Кіраўніка дзяржавы, такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.

Абвяшчэнне ў Беларусі Года кнігі з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры - прадмет асобага клопату дзяржавы, адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Прэзідэнта краіны.