Паводле паведамлення Прэс-службы Кіраўніка дзяржавы, такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
Абвяшчэнне ў Беларусі Года кнігі з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры - прадмет асобага клопату дзяржавы, адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Прэзідэнта краіны.