Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5 ад 5 студзеня 2012 г. Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года:

архіепіскапу Навагрудскаму і Лідскаму Гурыю (Апальку Мікалаю Пятровічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Навагрудская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы", - за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць і дабрачынную працу;

аўтарскаму калектыву грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" у складзе мастакоў Бышнёва Сяргея Іванавіча, Сушы Аляксандра Сямёнавіча, Чайкі Валерыя Паўлавіча - за цыкл мазаік капліцы ў гонар іконы "Знаменне Прасвятой Багародзіцы" Мемарыяльнага комплексу па ўвекавечанні памяці ахвяр Першай сусветнай вайны на месцы Мінскіх брацкіх могілак 1914 - 1918 гадоў;

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства "Другі нацыянальны тэлеканал" у складзе Бандарэнкі Вячаслава Васільевіча, вядучага праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Баранава Ільі Мікалаевіча, рэжысёра тэлебачання дырэкцыі спецыяльных праектаў, Рабкова Канстанціна Іванавіча, тэлеаператара аддзела тэлеаператараў Дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, - за стварэнне тэлевізійнага праекта "Гарады-героі";

бацькам-выхавальнікам Нясвіжскага дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці Бушмакінай Галіне Леанідаўне і Бушмакіну Ігару Вітальевічу - за шматгадовую плённую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

калектыву аддзялення ранняга ўмяшання дзяржаўнай установы аховы здароўя "Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая паліклініка" - за значны ўклад у развіццё сістэмы ранняй дыягностыкі і карэкцыі псіхамаўленчых, нейрасенсорных і маторных парушэнняў у дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць знізіць інваліднасць у дзяцей і палепшыць іх сацыяльную адаптацыю.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА

5 студзеня 2012 г.

г. Мінск.