Віншуем з Днём работнікаў культуры!

№ 41 (807) 13.10.2007 - 19.10.2007 г

Галоўным мерапрыемствам, прымеркаваным да прафесійнага свята работнікаў культуры, стаў святочны вечар у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які адбыўся 12 кастрычніка.

 /i/content/pi/cult/132/681/Vinshujem1.jpg
 

Кіраўнік дзяржавы А.Лукашэнка ўручае спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народнаму артысту Беларусі Г.Гарбуку. 8 студзеня 2007 г.

аботнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.

Гэты год стаў для ўсіх працаўнікоў галіны часам творчых здзяйсненняў і поспехаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на павелічэнне духоўнага патэнцыялу беларускага народа.
Дзеячы мастацтва і літаратуры ўзбагацілі скарбонку нацыянальнай культуры выдатнымі прэм’ерамі спектакляў, фільмаў, канцэртных і цыркавых праграм, цікавымі кнігамі і мастацкімі творамі, уславілі краіну перамогамі на міжнародных фестывалях і конкурсах.
Спецыялісты галіны ўнеслі важкі ўклад у выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, удасканаленне культурнага абслугоўвання насельніцтва, падрыхтоўку сучасных высокакваліфікаваных кадраў, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Айчыны.
Упэўнены, што работнікі культуры і надалей будуць працаваць гэтак жа плённа і актыўна на карысць Беларусі.
Жадаю вам здароўя, невычэрпнай энергіі і натхнення, новых творчых дасягненняў, шчасця і добрага настрою.

Кіраўнік Адміністрацыі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Г.НЯВЫГЛАС

12 кастрычніка 2007 года

 

 

 

 /i/content/pi/cult/132/681/Vinshujem3.jpg
 

У.Матвейчук з пераможцамі конкурсу “Клуб года” ў Нацыянальнай бібліятэцы. 2006 г.

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
 

Шаноўныя сябры!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.

На сучасным этапе асноўная задача дзяржавы і, у прыватнасці, Міністэрства культуры, на якое ўскладзены функцыі ажыццяўлення дзяржаўнай культурнай палітыкі, — захаванне нацыянальнай самабытнасці, бесперапыннасці культурнага працэсу ў Беларусі і яго ўключанасці ў сусветную культурную прастору, падтрыманне культуры ў такім стане, які забяспечвае неабходныя перадумовы для сацыяльнага і эканамічнага развіцця беларускага грамадства.
Пастаянная ўвага з боку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі да галіны стала вынікам шматлікіх пазітыўных працэсаў у сферы культуры і стымулам духоўнага развіцця краіны. Створана прававая нарматыўная база, забяспечваецца трывалая дзяржаўная падтрымка культуры. Дзейнічаюць фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, таленавітай моладзі.
З мэтай маральнага заахвочвання лепшых работнікаў культуры, матэрыяльнай падтрымкі найбольш важных для грамадства творчых праектаў вылучаюцца дзяржаўныя стыпендыі, гранты, прэміі майстрам мастацтваў і маладым творчым дараванням.
Культура — гэта невычарпальная крыніца мудрасці, духоўнасці, вечнага пошуку ісціны, багатых народных традыцый. Яна становіцца адметным фактарам адзінства нашага народа і прызнання яго стваральнай сілы. Культура ў самым шырокім сэнсе — гэта не асобная сфера жыцця, а ўсё тое, што народ, чалавек стварыў і стварае ў грамадстве. Менавіта з гэтай прычыны Дзень работнікаў культуры з’яўляецца святам агульнанародным, падзеяй агульнадзяржаўнай. Разам з тым, гэта і свята кожнага асобнага чалавека, які працуе непасрэдна ў сферы культуры.
Сёння працэсы духоўнага адраджэння набываюць асабліва вялікую значнасць і каштоўнасць. Прынцыпова важна, каб дасягненні нацыянальнай культуры ва ўсёй сваёй разнастайнасці напрамкаў, форм, жанраў і стыляў былі даступны для шырокіх слаёў насельніцтва. Таму росквіт дзяржавы шмат у чым залежыць ад творчай працы ўсіх работнікаў культуры, бо менавіта яны з’яўляюццастваральнікамі добрага настрою для тысяч людзей, захавальнікамі гістарычнай, краязнаўчай, культурнай даўніны, прымнажальнікамі духоўнага багацця беларускага народа. Таленавітыя майстры мастацтва, выдатныя артысты-аматары і прафесіяналы, навукоўцы, творчыя работнікі бібліятэк і музеяў, самародкі народнага мастацтва — усе вы з’яўляецеся залатым фондам нашай нацыянальнай культуры.
За апошні час мы маем значныя дасягненні ў беларускім мастацтве, якое атрымала новы імпульс у стварэнні сцэнічных і музычных твораў, узбагачэнні беларускай скарбніцы яркімі імёнамі кампазітараў, мастакоў, выканаўцаў, драматургаў, кінематаграфістаў.
Выказваю глыбокую ўдзячнасць усім работнікам культуры і мастацтва за добрасумленную, натхнёную, творчую працу на карысць Радзіме.
Жадаю вам далейшых творчых поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Уладзімір МАТВЕЙЧУК