Паважаныя работнікі культуры, дзеячы мастацтва і ўсе чытачы газеты “Культура”!

№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе шчыра віншую вас з Калядамі і Новым, 2012 годам! Чароўнае святло навагодніх святаў сагравае ўсіх нас цеплынёй Любові, не дае згаснуць у нашых сэрцах Надзеі, дорыць нам Веру ў духоўнае абнаўленне. Няхай Новы год прынясе вам шчасце, здароўе, дабрабыт, і ў вашых сем’ях заўсёды пануюць мір і згода. Жадаю, каб вашы працоўныя будні на ніве нацыянальнай культуры напоўніліся радасцю поспеху і пачуццём прафесійнага задавальнення. Няхай на абраным шляху вам спадарожнічаюць удача і паразуменне, а вынікі вашай самаадданай працы знаходзяць удзячны водгук у душах людзей. Старшыня камісіі Уладзімір ЗДАНОВІЧ