На Шчадрэц — да дуба

№ 51 (1022) 17.12.2011 - 24.12.2011 г

Вёска Семежава, што на Капыльшчыне, пазначана на культурнай карце краіны як радзіма “Цароў”.

 

Рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прапанавала надаць афіцыйны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці яшчэ адной праяве нематэрыяльнай спадчыны гэтага краю.

Традыцыі закладнога ткацтва чырвонабелых ручнікоў вядомыя на Капыльшчыне спаконвеку - тут гэтае ўмельства называлі "ў матрушы". Іх адрадзіў і працягвае Раённы цэнтр ткацтва ў Семежаве, на базе якога не так даўно паўстала "Школа ткачоў".

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўніўся і яшчэ адным узорам нематэрыяльнай культуры: абрадам "Цягнуць Каляду на дуба", які здавён уласцівы для вёскі Навіны Бярэзінскага раёна. Сярод шматлікіх іншых інварыяцый Шчадраца гэты яскравы карнавал вылучаецца традыцыяй усталявання Каляды на высокі дуб.

Абедзве гэтыя традыцыі апынуліся пад пагрозай знікнення ў наша бурлівае стагоддзе, але стараннямі энтузіястаў былі адроджаны і цяпер працягваюць сваё існаванне.