Гэтая частка замкавай экспазіцыі другога пускавога комплексу адноўлена яшчэ летам. Названыя залы няблага захаваліся з радзівілаўскіх часін: да прыкладу, у белай бальнай засталіся панэлі, калоны, ляпніна... Па словах Сяргея Клімава, адкрыццё залаў выклікана найперш павышаным інтарэсам наведвальнікаў да замкавай першароднасці.
З гэтай жа нагоды, як распавядае кіраўнік музея-запаведніка, у адноўленых залах камяніцы будзе наладжана анімацыйная навагодняя праграма. У свяце прымуць удзел запрошаныя артысты, музыканты, а таксама мясцовая тэатральная студыя...
Нагадаем, другі пускавы комплекс складаецца з экспазіцыйных і інтэр'ерных залаў, сярод якіх - тэатральная, гетманаўская, залатая, зоркавая, арсенальная, паляўнічая... З цягам часу ў замку з'явяцца рэстаран, гасцінічныя апартаменты.