Высветлім “…адносіны”?

№ 50 (1021) 10.12.2011 - 17.12.2011 г

Цягам дзесяці дзён — да 12 снежня — у мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць высвятляць “Няпростыя адносіны”.

Менавіта так называецца персанальная выстаўка мастака Васіля Зянько, які ў новым праекце звяртаецца да тэмы ўнутранага свету чалавека. У прыватнасці, творцу цікавяць эмоцыі, якія часцяком кіруюць асобай. А прадстаўляе іх Васіль Зянько ў вобразах птушак і жывёл.

Поруч жа з карцінамі паўстануць... птушыныя клеткі ў выглядзе сэнсавых арт-аб'ектаў. Работы мастака выкананы ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы, адрозніваюцца індывідуальным колеравым рашэннем, пластыкай формы, багатай фактурай.