КВЕТКІ РАДЗІМЫ ПАЭТУ — АД КІРАЎНІКА ДЗЯРЖАВЫ

№ 50 (1021) 10.12.2011 - 17.12.2011 г

9 снежня, у дзень 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адбылася ўрачыстая цырымонія ля помніка класіку. І першымі былі ўскладзены кветкі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

"Засвяціцца" побач з... "Зоркай Венерай"?/i/content/pi/cult/354/6747/8-1.jpg

Візуалізацыя "зачараванага царства" і Максіма Багдановіча

 Рэспубліканская мастацкая выстаўка "Я не самотны...", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якая 7 снежня адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва, сведчыць, перш за ўсё, пра тое, што вобраз вялікага паэта зямлі беларускай, "чалавека новай культуры" прыцягваў і прыцягвае ўвагу вельмі многіх мастакоў краіны. І тое зразумела. Дакранаючыся да паэзіі Багдановіча, быццам бы ачышчаем сябе ад усяго дробязнага, наноснага, марнага. Гэта, відаць, і дапамагло майстрам пэндзля, разца, штыхеля, габелена, керамікі стварыць своеасаблівы выяўленчы вянок паэту.

Я ўглядваюся ў творы экспазіцыі і сэрцам адчуваю надзеі ды мары аўтара "Вянка", рамантычную акрыленасць ягоных вершаў, чую філасофскія роздумы пра вечнае і імгненнае, пра смерць і бессмяротнасць, паэтаву настальгію па радзіме і веру ў дабро людское. Кожны з мастакоў звяртае свой позірк у тое, што складае і драматычную гісторыю жыцця паэта, і сутнасць яго паэзіі. Разам з тым, многія з творцаў, "уступаючы" ў дыялог з Багдановічам, яго спадчынай, не менш пільна ўглядваюцца і ў сябе, у глыбіні сваёй душы, у навакольны сучасны свет - у свой час.

Экспазіцыя выстаўкі ўвабрала ў сябе шмат чаго: ад кампазіцыйных, пагрудны

х і паясных партрэтаў паэта, створаных І.Ціханавым, Э.Рымаровічам, Л. і С. Гумілеўскімі, А.Аракчэевай, В.Крукам, В.Барабанцавым, М.Купавам, М.Апіёкам, ды рознааблічнай ілюстрацыі да ягоных твораў - М.Басалыгі, Ю.Хілько, Я.Шатохіна, А.Лапіцкай, Г.Грака, ад карцін і пейзажаў мясцін, дзе жыў паэт (У.Уродніч, Б.Аракчэеў, І.Козел, А.Суша, М.Аўчыннікаў), да габеленаў Г.Крываблоцкай, Л.Пятруль, Н.Пілюзінай, М.Барысенка, Л.Пуцейка, ад керамікі Т.Васюк, Т.Курачыцкай, Н.Яўглеўскай да сімволіка-алегарычных кампазіцый, прысвечаных Багдановічу, аўтарства С.Цімохава, Р.Таболіча, А.Савіча, Э.Агуновіча, А.Ярашэвіча. Ды што сказаць? З лепшых твораў па-сапраўднаму паўстае жывы, паўнакроўны вобраз паэта. Раскрываецца ён мастакамі ва ўсёй чалавечай дасканаласці. Мы адчуваем спагадлівасць яго ўтрапёнай, мяцежнай душы, сыноўнюю адданасць беларускай зямлі, светлую веру ў будучыню.

 

/i/content/pi/cult/354/6747/8-3.jpg

Так, на выстаўцы можна ўбачыць жывапісныя, скульптурныя і графічныя партрэты Багдановіча ў розныя перыяды яго жыцця. Але ёсць тут і нацюрморты, пейзажы, вобразатворы мясцін, дзе жыў і навучаўся паэт, кампазіцыі, навеяныя яго высокай гуманістычнай паэзіяй. Нягледзячы на розніцу метадаў і почыркаў, форм выканання, удзельнікаў Рэспубліканскай выстаўкі аб'ядноўвае імкненне асэнсаваць характар зямлі, якая нарадзіла такога сына, агульнасць паэтычнай атмасферы, лірызм, што часцяком пераходзіць у элегічны акорд. Духоўнае спасціжэнне Радзімы- вось як можна вызначыць сутнасць творчасці мастакоў, тых, хто шчыра і смела, адхіляючы надакучлівыя прыёмы, стэрэатыпы і штампы, шукае новыя паэтычныя асацыяцыі, свежыя інтанацыі, новыя аспекты ўспрымання паэзіі Багдановіча праз прызму сённяшняга дня.

Абагульняючы ўбачанае, падкрэслю: выстаўку можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі. Гэта- творы-біяграфіі і творы-характары. На жаль, псіхалагічных карцінхарактараў, партрэтаў-характараў пакуль нямнога. Адна з прычын гэтага, на мой погляд, у тым, што не ўсе мастакі аднолькава адказна падыходзяць да вобраза класіка. Гаворка ідзе нават не пра ступень таленту, а менавіта пра мастакоўскую сумленнасць. Некаторыя аўтары, распрацоўваючы гэтую тэму, проста не гатовыя да яе ўвасаблення маральна. Вось прыйшла юбілейная дата - значыць трэба штосьці стварыць, каб "засвяціцца" на выстаўцы. Такія творы (іх нямнога) таксама ёсць у экспазіцыі. Думаю, што калі мастак /i/content/pi/cult/354/6747/8-2.jpgраспачынае асэнсоўваць "вобраз" Багдановіча, Купалы ці Коласа, ды і любога іншага вялікага чалавека, ён, перш за ўсё, павінен, як мінімум, любіць яго, ведаць жыццё, творчасць, сумненні, надзеі, драмы героя... Але гэта я кажу ў якасці "крытычнага адступлення", патрэбнага для будучыні.

Канешне, большасць твораў выстаўкі зроблена "па матывах" паэзіі Багдановіча: тут і яго Мадонны, і Зорка Венера, і горды Страцім-Лебедзь, і "кветачка-пралесачка" і "цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог", і "слуцкія ткачыхі", і месяц, які "выплываў над змрочнай, заснуўшай зямлёй", і "зачараванае царства" беларускай прыроды...

Гэта ўсё радуе, але хацелася, канешне, пабачыць на выстаўцы і тыя творы-рэтраспекцыі, якія ўпершыню мы пабачылі на выстаўцы, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Памятаеце? Творы "Памяці М.Багдановіча" М.Селешчука, "У краіне светлай" Л.Шчамялёва, "Наша ніва" Л.Асядоўскага, "А сэрца ўсё гукае да бацькоўскага краю" У.Тоўсціка, "Максім Багдановіч" А.Анікейчыка, "Прысвячэнне" А.Ксяндзова, фотарэпрадукцыі партрэтаў паэта, створаныя П.Драчовым і В.Ждановічам./i/content/pi/cult/354/6747/8-4.jpg

 Ну а сёння... Сёння таксама можна шмат расказаць пра тое, што думаюць, адчуваюць мастакі, якія па-сапраўднаму душэўна сустрэлі юбілей паэта, як імкнуліся яны ўвайсці ў новае кола праблем самых розных, звязаных з вяртаннем нашых славутых імёнаў у выяўленчую прастору нацыянальнай культуры. Але лепш проста прайсці па выстаўцы і моўчкі, не парушаючы цішыні, пастаяць ля работ мастакоў. І пачуць голас паэта...

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"