У мультымедыя-фонд

№ 49 (1020) 03.12.2011 - 09.12.2011 г

Ваўкавыск: бібліятэчная краіна

/i/content/pi/cult/353/6732/pic_41.jpgАдна з найцікавых устаноў культуры Ваўкавыска - Раённая дзіцячая бібліятэка.

Адразу на ўваходзе ў яе трапляеш ў казку. А самы галоўны чараўнік тут - загадчык установы Маргарыта Нікіфарава. Нягледзячы на тое, што ў бібліятэцы змешчаны вялікі кніжны фонд - 50 тысяч адзінак, - супрацоўнікі здолелі сабраць шмат мультымедыйных дыскаў, а таксама - найноўшыя кнігі-лялькі: музычныя, гульнёвыя, мастацкія, гістарычныя і многія іншыя.

- Гэтыя выданні нам прывозяць пад заказ з выдавецтваў, і яны карыстаюцца вялікім попытам у наведвальнікаў,- кажа Маргарыта Нікіфарава. - Можна нават сказаць, што гэта "фішка" нашай установы. Прычым нашы маленькія чытачы прыводзяць з сабой бацькоў і чытаюць кнігі...

А на другім паверсе працуе "Галерэя казак" - пакой, дзе маленькія чытачы могуць пагуляць у настольныя гульні, пабавіць час з казачнымі персанажамі...

Юрась ГАРЧАК