“ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ” па актуальных пытаннях народнай творчасці, музейнай і клубнай дзейнасці

№ 49 (1020) 03.12.2011 - 09.12.2011 г

6 снежня, у аўторак, з 10-й па 12-ю гадзіну ў Інфацэнтры “Культура-інфа” будзе працаваць “гарачая лінія” з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святланы ГАЎРЫЛАВАЙ.

Пытанні, звязаныя з названымі кірункамі ў сферы культуры, можна задаваць па тэлефонах - (8-017) 290-22-50 і 292-99-18 - непасрэдна 6 снежня, альбо загадзя на форум (www.forum.kimpress.by ў раздзеле "Ёсць пытанне!") ці праз электронную пошту: kultura@tut.by.