Рэпетыцыі, “Еўрадом” і…

№ 49 (1020) 03.12.2011 - 09.12.2011 г

Сёння ўвечары, у Канцэртна-спартыўным комплексе імя Карэна Дэмарчана ў Ерэване, вызначыцца пераможца Дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2011”.

Стэлефанаваўшыся з выканаўчым прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі Людмілай Барадзіной, мы даведаліся, што адбывалася ў сталіцы Арменіі ў дні перад фінальным канцэртам: "Ужо ў аўторак Лідзія Заблоцкая разам з камандай правяла першую рэпетыцыю ў Арменіі. Яна выявіла неабходнасць унясення пэўных змяненняў у шоу, да чаго нашых удзельнікаў падштурхнулі рэжысёры".

Акрамя рэпетыцый, удзельнікі "Еўрабачання" знаёмяцца з гісторыяй і культурай краіны, што прымае сёлетні конкурс.