Кодэкс — у 2015-м

№ 49 (1020) 03.12.2011 - 09.12.2011 г

У рамках Міжнароднага семінара “Абарона гісторыка-культурнай спадчыны як праваахоўная дзейнасць”, арганізаванага Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы, разглядаліся аспекты супрацоўніцтва ў пошуку скрадзеных культурных каштоўнасцей, а таксама меры папярэджання нелегальнага абароту ўнікальных прадметаў культуры.

Мяркуецца, што істотны ўклад у вырашэнне гэтых праблем унясе Кодэкс "Аб культуры", які плануюць распрацаваць беларускія парламентарыі да канца 2015 года.

Як адзначыў Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Здановіч, вялікую небяспеку сёння ўяўляюць парушэнні ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны. Невыпадкова, па словах дэпутата, асноўнымі накірункамі сацыяльнаэканамічнага развіцця Беларусі на 2006 - 2015 гг. прадугледжана рэалізацыя праграмы рэканструкцыі, рэстаўрацыі і захавання прыярытэтных гісторыка-культурных каштоўнасцей нашага народа.

Пры гэтым, па словах Уладзіміра Здановіча, улічваецца і замежны вопыт, у тым ліку мадэльныя законы Міжпарламенцкай асамблеі краін - удзельніц СНД "Аб аб'ектах культурнай спадчыны" і "Аб ахове археалагічнай спадчыны", а таксама праекта Закону "Аб ахове помнікаў нематэрыяльнай мастацкай і народнай творчасці".