Зорачкі фестывалю

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

Касцюковіччына: дзіцячая творчасць

 

Нядаўна ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці адбыўся ІІІ Раённы аглядконкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі".

 У ім прынялі ўдзел навучэнцы раённых Дзіцячай школы мастацтваў і Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў, салісты Раённага цэнтра культуры, Маладзёжнага культурнага цэнтра "Юнацтва", сельскіх клубных устаноў...

Конкурс праводзіўся па трох узроставых катэгорыях у намінацыях "Вакальнае мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва", "Інструментальнае выканальніцтва" і некаторых іншых.

У рамках мерапрыемства таксама была арганізавана выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў. Лепшыя работы былі ўдастоены дыпломаў фестывалю.

Лаўрэатамі ІІІ Раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" сталі Марына Ісакова (ДШМ), Наталля Мурашчанка (Маладзёжны культурны цэнтр "Юнацтва"), вакальны ансамбль "Інфініці", узорны харэаграфічны ансамбль "Мазаіка" (ДШМ) і многія іншыя.

 Наталля АЗАРАНКА, метадыст Касцюковіцкага раённага цэнтра культуры